Старонка 136
◀ / 281 ▶
сяньня б так ня мучыўся. Ты сабе як знаіш, а я пыўрімяню, ніхай сабе хочыцца. Ці ня луччы табе було б пыўріманіцца, а ні хвытаць чаго зря. 222. Падвесць падвесці, паставіць у цяжкае, непрыемнае становішча — зрадзіць п. вельмі; падсадзіць п. вельмі, іншаск.; абнадзёіць, абнадзёжыць п. надзвычай, іншаск.; падкузьміць п. з хітрасцю; падвесць пад манастыр (намастыр, пад дурнога хату) п. да сораму. Ты ж толька глядзі, глядзі ні пыдвядзі мяне, я біс палкі дроў астануся. І надзёжный чылавек, а так зрадзіў. Пыцсадзіў ты мяне сваім ізыком, я ж мірькуваў піріждаць нядзелю-другую. Як жа ты мяне абнадзеіў, каб ты ні пыдняхверівыўся, я б сам зьбегыў і купіў. Глядзі, нінадзёжный чылавек саўсім, можыць раз-два абнадзёжыць. Путкузьміў дык путкузьміў, а яшчэ, кажыцца, трошку свой. Пыдвіла ты мяне пыд мынастырь, так пыдвіла, што і падвесць большы некуды. Знаю, хацеў ты мяне падвесьць пыд нымастырь, — ні ўдасца. Ня бойся, я цябе пуд дурнога хату ні пыдвяду, ты й сам падлезіш. 223. Падганяць падганяць, прымушаць рухацца хутчэй — пароць, падпарываць п. досыць энергічна; шаваліць, шавяліць, пашавёліваць, падшавёліваць, весяліць, падвесяляць п. час ад часу, іншаск.; штырыць, штыраць, падштырываць п. энергічна; шпыраць п. бесперапынна; пырыць п. бесперапынна, рэдкаўж. Што ты мяне пыдгыняіш, я сам знаю: нада сьпяшыць. Каб ні пароў, да цёмныга б ехылі. Пытпарівый, дужа-дужа некылі. Зразу ат горыда трошку шываліў, а тады рысьцягнуўся і заснуў. Шывялі, шывялі, ны хаду сьпіць. Каб пышавелівыў, скарей ба даехылі. Пычшавелівый, ато мы і к абедзьдзю ні пупадзём на тэй бызар. Нада вісяліць, ён ужо аддыхнуў і вады хырашо напіўся. Пыдвісіляй ці ні пыдвісіляй, ён дайжа вушамі ні вядзець. Цягнуцца я табе ні дам, буду штыріць. Штыряй — ні штыряй, а калі змагі німа, ні пыбягіць. Нада пачштырівыць, ато й к абеду ні дыбярёмся. Патроху шпыряла, так і даехыла. Пыріла я яе, пыріла, пугі німа, прут злумаўся,— ня хочыць слухыць нісколічка.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 281 ▶