цілівізыр узялі. Рызбыгацеў дык ужо й знацца ня хочыш? У пасьледнія гады ражжыўся, чорт ні бярець. Матруніны зыжыліся, зыпасыў надоўга хваціць. Сыны сталі пымыгаць, дык выбіўся ў людзі, а раншы жыў неік ні палюдзку. Хадзіў зумухрышкыю, ні було нічога, а цяперя выйшыў у людзі. Што яму, зыпасы зыгнаў, на. ўвесь век хваціць. Рызадзелыся, уся ў шыўках, ці даўно абмыла поршы. Калі так будзіш стыряцца, ні разу ты ні апчысьціш поршы. Абмыў троху шолудзі, ходзіць гогылім. Сталі работыць, стыряцца, дык апчысьцілі шолудзі. І Максім троху пыдняў поршы, як стаў работыць. Зы пасьледнія ўремя пыдніла тряхольля і Гапка. То, бувала, чуць пы старцых ні хадзілі, а цяперіцька пыднялі шолудзі, рызадзеліся чышчы гырадзкіх. Што, і ты пачуў вош за кыўнярём, купляіш бутылычку белінькія. 218. Пабёжч пабегчы, пачаць рухацца бягом— катануць, дунуць, матануць, матнуць п. імкліва; махнуць п. імкліва і лёгка, іншаск.; шахнуць, шарахнуць, жахнуць п. імкліва, напралом, іншаск.; драпнуць, драпануць п. вельмі імкліва, спалохаўшыся; ламануць п. імкліва, крышачы ўсё на шляху; ляснуць, пляхнуць п. стралой; паляцёць п. імкліва і лёгка, іншаск.; панесца па(і)мчацца п. з імпэтам; па(і)мчыцца п. з імпэтам, рэдкаўж.; лупнуць, лупянуць п. шпарка, без дарогі, неадабр.; бахнуць, тахнуць, трахнуць п. цяжка, іншаск., іран.; гоцнуць п. шпарка, але цяжка, іншаск., іран.; джмухнуць, джмыхнуць п. і знікнуць імгненна; дзогнуць, дзугнуць, дзягнуць п. цяжка з гучным тупаннем, неадабр.; брыкнуць п. вельмі лёгка і імкліва; шмыгнуць, шмыгануць п. імкліва, тоячыся; пусціцца, прыпусціць, прыўдарыць п. з вялікай хуткасцю; драгнуць, дрогнуць п. неспадзявана і цяжка; драйнуць п. неспадзявина і цяжка, адзінк.; вухнуць п. з вухканнем (пра свіней); зыкнуць п. ад гізу (пра жывёлу), п. неспадзявана (пра людзей), іран.; кінуцца вопрамеццю п. неспадзявана вельмі шпарка. Пыбягім-ка мы зьбегыім у Аблогі, кызалі, бырывічкі пракінуліся. Кытанулі ціріс парініну пряма ны Каробчынскій быльшак. Усігда голый дунець, а як пыпрастуджын, тады вазіся зь ім, лячы. Только замеціць пась-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
120 👁