Старонка 126
◀ / 281 ▶
тады пірявучывыць. Нысыбачыўся мазкі зыліваць, умеіць, чаго там гыварíць. Набіў руку, ужо ні плахея боты можыць пашыць. 201. Наўчыць падвучыць, як зрабіць — навучыць п., кніжн., малаўж.; напуціць п., падрабязна растлумачыўшы; падучыць, падвучыць п. на дрэнныя ўчынкі; падгаварыць, падбіць п. на асуджальныя ўчынкі; падбухторыць п. лёгка на асуджальныя ўчынкі; навухрыць, падвухрыць п. энергічна; настрапаліць, падстрапаліць п. з правакацыйнымі мэтамі; падсыкнуць п. лёгка з правакацыйнымі мэтамі; падсатаніць п. здзекліва; пад'юдзіць п. на здрадлівы ўчынак; пад'ялдыкнуць п. правакацыйнай заўвагай; паджыгнуць п., надаўшы энергічнасці. Цябе чаму наўчуць, тоя ты й дзелыіш. Харошыму ні так скора наўчыць, а дурному навучыш раз-два. Сам ба ні пірідыражыў і прыдаў, яго так нупуцілі. Пудучы, пудучы, ён і ныпраўду паверіць. Пудвучылі малыга ў сад лезьць, а самі сьмяюцца. Куды яны цябе пыдгыварілі? Ён такей: можна падбіць і ны харошыя, і ны плахоя. Ета ты яго пудбухторіў, бісь цябе некыму було. Ат іх толька жджы: нувухряць такому, што й ні захочыш. Пудвухрі, ато ён сам ні знаіць. Нехта ныстрыпаліў выступіць. Ён і так цаца ладныя, а ты яшчэ большы пыцстрыпаліў. Пыцсыкнулі яго, дык прібег аж кіпіць, чуць ня біцца кідыіцца. Пыцсытыняць нарошня, а тады сьмяюцца, як ты сь сябе выходзіш. Пад'юдзь яго, пад'юдзь, ён як бісь цябе нічога ні знаіць і ня відзіць. Так і глядзіць, каб каго пыд'ялдыкнуць, ну й натура ж у чылавека. Хацелі пыджжыгнуць, ды ні ўдалося, ато яны ну дурату і прівыклі. Так во усігда — каго паджжыгніць, а сам збоку сьмяецца. 202. Неажыданна нечакана, непрадбачна — няжданна, нягадана, няжданна-нягадана, нядумка н. зусім; непрадвідзенна н. зусім, руск.; разам н. зусім, раптоўна; араптам н. зусім, раптоўна, адзінк.; удруг н. зусім, раптоўна, руск.; ні адтуль(я) ні адсюль(я), адкуль(я) ні вазьмісь, як снег на галаву н., вельмі раптоўна.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 281 ▶