Назначыць
прызначыць на пасаду — паставіць н. калектыўна; празначыць н. вышэйстаячай інстанцыяй, кніжн., рэдкаўж.; апрэдзяліць н. вышэйстаячай інстанцыяй, руск., рэдкаўж.
Цяперь у нас дужа ладныга хлопца нызначылі брігадзірым — толька с арміі, ня п'ець, хызяйствінный. Ці помніш ты, як мы на сходзі Ільлю стыршыною пыставілі, а ён нызаўтріга дывай атпірацца: ня буду — і ўсё. Мой меншый пулучаіць няплоха — сотні дзьве, ато й большы, яго нычальнікым зьмены прізначылі. Былі ўремінна апрідзялілі, а тады астаўся і астаўся, цяперь у дзела увайшоў і няплоха вядзець хызяйства.
Назябнуцца
назябнуцца, моцна азябнуць, доўга знаходзячыся на холадзе — намёрзнуцца (намёрзнуцца) н. на марозе; настыцца н. на ветры; надрыжэцца, надрыгнуцца н. да дрыжыкаў; наоклёцца, назызнуцца н., лёгка адзеўшыся; накалёцца, надубёцца, надубянёцца н. да страты рухомасці; накатлёцца, наледзянёцца н. празмерна.
Зіма зылігла, цяперя нызябнісься бясь цёплыя адзежыны. Намерзьніціся, пызыхалодзіціся, тады мне з вамі вазісь. Зря цяплей ні ныдзіваўся: дужа намёрзься. Дос табе дурату тваріць голыму ехыць, настынісься — пыжалеіш, што ні надзеўся. Хваціла нам, ныдрыжэліся, што большы некуды. Ён жа выпрывіўся саўсім голый, надрыгніцца там як чорт. Едзь, едзь у пінжачышку, насклеісься, зьляжыш — ухаджывыць ня буду. Ну што, назызьліся, а ці я вам ні гываріла ныдзівацца па-людзку. Ныкалеўся, дык вун стаў жоўтый як жоўтый цьвет. Нудубеісься — тады пыскачыш, будзіш знаць, як ныдзівацца. Нудубянеліся ўсе, тыкая хыладзіна. Так ужо ныкатлеліся, як там яны ні зыкысьцянелі. Шухнулі ў ряку с сынямі, хырышо — на мелкым, і то нылідзянеліся, чуць саўсім ні пызылідзянелі.
Найціць
найсці, сабрацца паступова ў вялікай колькасці ў памяшканні — набіцца н. да цеснаты; набрацца н. паволі, іншаск., абмеж.; набухацца, набурхацца н. надзвычай многа; нахлынуць н. адначасова многа.
80 👁