насці; палуччы, пачышчы л. з большай адметнасцю, рэдкаўж.
У Тані поччырк луччы, чым у каго. І зьдзелыіць чышчы любога, і калі сядзіць піць — зь любым справіцца. Па-мойму, табе лаўчэй ба саўсім тама ні пыказывыцца. Латвей ба, я думыю, табе було зьбегыць ны Засожжа атвечыра. А па-мойму, вярней выбірацца разым с сонцым. Такей пірябіра, што палуччы ішчы і ні найдзіш. Андрей махырь пачышчы брата будзіць.
Ляжаць
ляжаць, знаходзіцца ў ляжачым становішчы — качацца л. доўга (не маючы занятку або пры хваробе); валяцца л. доўга, без справы; вылангацца, вылёжывацца л. вельмі доўга, без справы, асудж.; ляжаць крыцаю л. упорна (пра лянівага).
Ляжыць і ня хочыць пыднімацца, а скажы слова, што зьдзелыць,— ніхарош, во так і жыву. Ні кычайся, вун матычка пуд вуглом, а пы бырыках ны грядзе трыва, ідзі ды рукі прікладзі. Я ўжо трецьцію нядзелю выляюся, як пыхаджу, пышывялюся — ударенія даець у гылаву. Вылынгаіцца і вылынгаіцца дзень прі дні, хуць ба паліц ап паліц ударіў. Некылі дужа вылежывыцца, нада зьбірацца к тубуну. Ніхай ба бяремца хвырастку насек,— не, ляжыць кріцыю.
Магазін
магазін, спецыяльнае гандлёвае памяшканне — магазін м., рэдкаўж.; лаўка м.; крама м., уст.; магазея м., рэдкаўж., гумар.
Чаго я табе буду цургыць такея грошы, я ў мыгазіні куплю удвыя дзішавей. З мыгазіна хлеб смашней, чым свой. У Бальшой Лешчынкі лаўку былі аткрылі, толька іна ці таргуіць цяперь. У нашый дзяреўні крама была гады трі, тады як у калхозы пісаліся, а посьлі нешта пірівялі ў Рылыўшчыну. У мыгазеі ўсё хочыш купляць, у мыгазеі, глядзі грошы ці хваціць.
Мароз
мароз, тэмпература паветра ніжэй нуля — крапун м. моцны; пякун м. вельмі моцны; маразюган м. празмерна моцны.
79 👁