Старонка 110
◀ / 281 ▶
неадабр.; выцягнуцца, выпрастацца л., вольна раскінуўшыся, іншаск., гумар.; заваліцца л. абы-як, іншаск.; залёжч л. надоўга або за укрыццём; забурыцца л. нядбайна або надоўга, іншаск.; перакінуцца л. ненадоўга, іншаск.; бракнуцца, бракнуць л. як упасці, іншаск., жарт.; шмякнуцца, шмякнуць л. умомант, іншаск., жарт.; брыкнуцца, брыкнуць л. адразу, жарт.; здзелаць коць л. хутка (да дзіцяці), жарт. Ляж трошку дый пыляжы, ішчэ касцы ня йшлі. Прілёг і зыдрімаў, ні пачуў, як скот прыгналі. Улёгся, што, відна, ня думыіць скора пыднімацца. Што ты разьлёгся на ўвесь сяньнік, падзьвінься, нада малым айдзе лежч. Пад вербымі раськінуліся і вылежывыюцца. Рызваліўся як пан і пыднімацца ні зьбіраіцца. Ну, вы, рысьцягнуліся, пыра за косы брацца. Што ты выцігнуўся і нічога ня думыіш, нада ўжо браць быраду ў зубы, як бульбы злазіць. Выпрыстыўся вун ны саке, кычаіцца, што яму атходзіць. Пашлі ў гумно, зываліліся, іх с пушкыю ні пыдніміш. Залёг на цэлыя суткі, ня меншы. Зубуріўся пыд яблынкыю і ў хату ня ўпоўз. Дужа далёка твой Якыў, у пуні вун ны саломі пірякінуўся ны мінутку. Брякнуліся пыд бярёзкымі, ні пашлі ў хату. Пад'еў і брякнуў ны сяньнік. Паткінь якую тряпіну і шмякніся. Па мне айдзе шмякнуў, там і заснуў. Дывай во брыкнімся ны траву, пакуля усі падойдуць. Толька брыкнуў — і сьпіць. Што, мой малінькій, зьдзелыім коць? 165. Лезць лезці, узнімацца крута ўверх, чапляючыся — скрэсца, ускрабацца л. з вялікімі намаганнямі, іншаск.; скрабацца, царапацца л. з вялікімі намаганнямі, без сіл (пра слабога, хворага), іншаск.; карабкацца л. павольна, з цяжкасцямі; драцца, драпацца л. з напружаннем і энергіяй, іншаск.; поўзць л. павольна, без патрэбы, іншаск., неадабр.; узбірацца л. вельмі высока. Вакно аччыніна, лезь і што хочыш бярі, і нада ж так кідыць на ўвесь дзень. Ні скрябіся на клён, апшасьнесься і звалісься. Лесьвіца злумалыся, цяперь ускрібайся як хочыш. Чаго табе скрабыцца на тую бярёзку. Цырапыйся вун пу вуглу, а там зы паплеціну схвацісься і ўзьлезіш. Кырабкыўся-кырабкыўся, а тады сырваўся. Дзярецца ны саху, а йна гладкыя як сьцякло. Драпыўся ны сасну зы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 281 ▶