Старонка 105
◀ / 281 ▶
п. з надуманым крыўляннем; выжымкі п. з надуманым крыўляннем, малаўж.; ламанне, выламыванне, выламліванне п. з крыўляннем і задаваннем; выбрыкі, выбрыкаванне, конікі п. з нечаканымі выкрутасамі; гіморы, гіморнічанне п. з непаслушэнствам; натуранне, натурлівасць п. з упартасцю; крыўлянне п. з грымасамі; карожанне п. з куражаннем. Ныдаелі твае капрызы, як горькыя редзька. Уніміся з вымудрымі, яны дужа-дужа нікому ні іньціресны. Пірістань з вымудряньнім, мне табою любувацца некылі. Узноў пычынаюцца выдумкі — таго ні хачу, ета пыдай. Ныт табою сьмяюцца, а табе кажыцца, што тваё выдумляньня дужа хырашо. Еж бяз выжымык, а не — дык міску січас зыбяру. Ны тваё выжыманьня толька люба глянуць. Столька таго чылавека, а выжымык — ны пылавіну дзяреўні хваціць і яшчэ астанецца. Столька луманьня — нібыццым яе нехта упрашывыць будзіць: ідзі, Ганнычка, ны работу. Калі ня кініш выламывыньня, січас ложкі па лбу схваціш і палезіш з-зы стыла зыплакыўшы. Буду я глядзець ны тваё выламлівыньня дый вазіцца як з бальною скулыю. Таго ні хачу, етыга ні пыднасі,— січас у мяне захочыш і таго, і другога, і выбрыкі айдзе дзенуцца. Пулучыў зы выбрыкывыньня ремня і сьціх. Твае конікі січас-січас унімуцца. Каб тваіх гіморыў меншы, дужа б ладна було. А бізь гіморнічыньня ты ня можыш абыйціцца? Нечыга натуріньня пыказывыць: я табе дзела гыварю і плахому ня ўчу. Натурлівысьці на цэлый вечыр: усё ні па ёй, усё ні так. Ты мне будзіш кріўляньня сваё выстыўляць, а я — любувацца: ай, красіва. Ну й апастыліла іхнія карёжыньня. 153. Касіцца касавурыцца, скоса паглядаць, звычайна са злосцю — касавурыцца к., жарт.; хмыліцца к. (пра каня); крывіцца к. заўсёды, крыху, іншаск., гумар. Ну й нячыстыя ж сядзіць у карові, толька здаліку прайдзі, пычынаіць касіцца. Ні кысавурься, Зорька, ні кысавурься, прінісла хлеба і солькыю пасыпыла. Ідзі сьмела, мала што хмыліцца, ён і ня б'ецца і ні кусаіцца. Чаго ж ты, рябыя, крівісься, ты ж у мяне і дагледжына і сыта.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 281 ▶