ў дзьвері, нада думыць пра корм. Зак. Пастукаць (пастукацца) у дзверы. Ні зы гырамі старысьць, вот-вот пастукыіць у дзьвері. Позна будзіць хвытацца, як зіма пастукыіцца ў дзьвері, січас аба ўсём думыйця. Аднакр. Стукнуць у дзверы. І старысьць ніўзадыўзі стукніць у дзьвері, ці ты думыіш век мыладым быць.
Ступіць адною нагою ў магілу (яму). Дажыць век, адчуць смертны час. Не ўжо, жыцілка зь мяне абычайныя, я ўжо адною нагою ступіла ў магілу. Ён адною нагою ў яму ступіў, а ты яму з гысьцямі спакою ні даеш, ныдыідаіш усё. Гл. Стаяць адною нагою ў магіле.
Ступіць на край магілы. Дажыць век, адчуць блізкі канец жыцця. Як ступіш ны край магілы, тады ўсю жызьню ўспомніш, кажыцца, прыляцела як адна мінута. Гл. Стаяць на краю магілы.
Судзіць [і] радзіць. Многа разважаць, гаварыць звыч. без карысці. Як возьмуцца судзіць-рядзіць, доўга будуць пустазвоніць. Нечыга судзіць-рядзіць, нада што дзелыць. Што мы будзім судзіць і рядзіць, тута рызгаворы ні памогуць.
Суды-перасуды, неадабр. Пустыя размовы, плёткі. Ужо рызьвялі суды-пірясуды, няскора сьціхнуць. Харошыя нада цярьпеньня піряслухыць іх суды-пірясуды.
Сукін (суккін) кот, пяшч. Гарэза. Ах ты, сукін кот, што йта ты дзелыў пыд яблынкыю? Дзяржы-ка, дзяржы, суккін кот, я січас дыганю.
Сукін (суккін) сын. 1. асудж. Нягоднік. Дай жа ні сасьніў ба, што с Іванывых дзяцей такей сукін сын палучыцца. Суккін сын быў пасьледній твой ціхінькій і зьмірнінькій. 2. пяшч. Гарэза, разумнік. Злаўлю, сукін сын, і зынясу, знаіш каму зынясу. Прідумылі ж такоя, суккіны сыны, во што значыць грамытныя ды з гылавою.
Суккіна дачка (кошка), пяшч. Гарэза, гарэзніца. Ну й суккіна ж дычка, нада ж так з бабыю балывыцца. Ах, суккіна кошка, ах, зайгра, у жмуркі зь дзедым гуляць хочыць.
Сумашэччый дом, неадабр. Памяшканне, дзе вялікі шум, гвалт. Сыбяруцца твае ды мае, як справюць сумашэччый дом, хуць вушы зытыкай.
80 👁