Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
сянцо? Зак. Стаць груддзю. Мы станім грудзьдзю, у кріўду вас ні дадзім, мы вашу дыбрату помнім. Стаяць за спіною. Таемна дапамагаць, скрыта кіраваць, накіроўваць, падштурхоўваць. У яго нехта стаіць зы сьпіною, сам ён ды ўсяго етыга ні дадумыўся б. Пачын. Станавіцца за спіною. Ня думыў я i ні зьбіраўся ні ў кога стынавіцца зы сьпіною. Зак. Стаць за спіною. Каб ні сталі цёткі зы сьпіною, то йна нічога б ня выйгрыла. Стаяць на адной даске (доске). Быць надобным да іншага ва ўсіх адносінах. Ты пыдняўся ого як вісока, стаіш ны адной даске з брігадзірым — паўлітры яму падносіш. Стыяў ты зь імі ны адной доскі, ды нешта пыніжэў. Пачын. Станавіцца на адну даску (доску), ён становіцца ны адну даску з Бырысёнкым, дайжа вусікі такея самыя зугудуваў. Мал ты ішчэ стынавіцца ны адну доску c Аўдзеім. Зак. Стаць на адной даске (доске, на адну даску (доску). С самім Зьмітраком ны адной даске стаў, што яму дяперя. Дырма ён зьбіраіцца стаць ны адной доскі с кумамі. Айдзе ж табе, гультаю, стаць ны адну доску с Хведзькыю, кылі ён работыіць ніўпыклыдаючы рук, а ты гульма гуляіш. Стаяць на баку (старане). Выступаць у абарону. Ты ўсігда стыяў ны Сярёжкіным баку. Не-а, ты ні знаіш, чаго ён стаіць ны баку Хвёдырькі. Пачын. Станавіцца на бок (старану). Прімець-ка, Домна ўсігда становіцца ны Аніськін бок. Чаго ж ты стынавіўся ны стырану Сярьгея, кылі ён ніпраў? Зак. Стаць на бок (старану). Ны ваш бок ён ні разу ні станіць. Мы ўсе знаім, чаго ён стаў ны стырану Лаўріна. Стаяць на галаве, адз., мн. Паводзіць сябе распусна, вельмі дурасліеа. Знаю, чаго ён стаіць ны гылаве, ремінь даўно па ім хадзіў. Адны як астануцца на ўвесь дзень, ны гылывах тут стыяць. Пачын. Станавіцца на галаву (галаве). Унімаць дужа некыму, дык саўсім становюцца ны гылаву, кватэрку вун раськідылі. Меншы ны галовы стынавіціся, рукі-ногі цалейшымі будуць. Становюцца ны гылаве, як адны астаюцца. Бісь цябе яны тута ны гылывах стынавіліся. Зак. Стаць на галаву (галаве). Ніхай ба хто тукнуў троху, ато саўсім сталі ны гылаву. Ны гылаве стануць, а ён саўсім уніманія ні брышчаіць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бакў, вўсікі, дадўмыўся, дыбратў, ні^пы, стыранў, тўкнуў
3 👁
 ◀  / 273  ▶