Старонка 76
◀ / 273 ▶
Спаць і курэй відзець, жарт. Марыць пажывіцца, украсці. Твае гаўрікі етыя сьпяць і курей відзюць: ім каб толька гарод выцірць, ато і ў мёд злазіць гатовы. Спаць і [ўва сне] відзець. Вельмі хацець, марыць. Мой дык ужо сьпіць і відзіць мытыцыклет. Сьпяць і відзюць сябе ў горыдзі. Яй-богу, ты сьпіш і ўва сьне відзіш тую свадзьбу, там і праўда пы табе у атопык званіць будуць. Спаць у [сырой] зямле (магіле), узвыш. Быць нябожчыкам. Ужо каторый год сьпіць у зямле. Такей хлопіц быў, а сьпіць у магілі, во што значыць ні бярежца. Што ты пры Мікілая спрашыіш, ён пятый год ужо сьпіць у сырой зямле. Трудна мыладому у сырой магілі спаць. Спаць у шапку, жарт. Упускаць магчымасці. Што ж ты сьпіш у шапку, нейкій чарнілыўскій с тваёю Ганныю пашоў. Ты ўсігда спаў у шапку, так усё на сьвеці прасьпіш. Ня сьпіця, хлопцы, ў шапку, дзеўкі йдуць. Спераду горб расцець, здзекл. Пра цяжарнасць, звыч. няшлюбную. Глянь-ка ты, і ў спакойнінькія дзевычкі сьперіду горб расьцець. Спіна (шкура) чэшыцца (свярбіць), цяп., пр. Пра паводзіны, за якія могуць пакараць. Сьпіна ў цябе, маліц ты мой, чэшыцца, і дужа чэшыцца. У цябе нідырма сьпіна чысалыся. Калі сьпіна сьвярьбіць, бацька табе пачэшыць. С самыга раньня відна було, што шкура ў яго чысалыся. Ну разьві ні сьвярьбіць у цябе шкура? Пачын. Спіна (шкура) зачасалася (засвярбела), пр., буд. Ува ўсіх траіх сьпіна зычысалыся. Як зысьвярьбіць сьпіна, ты йдзі ў мідунічкі злазь. Шкура як зачэшыцца, пряма просіцца, каб пыхадзіў лі яго з ремнім. Што, ці ня ўзноў у цябе шкура зысьвярьбела? Законч. Спіна (шкура) адчасалася, пр., буд. Аччысалыся сьпіна, сядзіць як ціхыя лета. Ня думыў я, што ў яго так скора сьпіна аччысалыся. Аччысалыся шкура, конікі большы ні выкідаіць. Гл. Робры чэшуцца. Спіну (бакі, плечы) грэць, іран. Гультаяваць. Калі ўжо табе ныдаесьць сьпіну грець? Ці мальскыя была ноч, ты кычаўся, а цяперя дзень бакі греіш, ні за што ня возьмісься. Грелі б і грелі дзень у дзень плечы, дзела ні спрашывый. Непаўн. Спіну (бакі, плечы) пагрэць. Так і глядзіць, каб сьпіну толька пагрець, пальцым ні к чаму
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 273 ▶