Старонка 74
◀ / 273 ▶
У любога б сьліза сьлязу пашыбла, а ты дайжа пыдыйціць ні субожыўся. Сляпіць вочы (каму), неадабр. Уводзіць у зман. Каму ж ты сьлепіш вочы, ці мы ні пынімаім, длі чаго ета гаворіцца і дзелыіцца. Узмацн. Пасляпіць вочы (каму). Такея вы ўжо бяспомышныя, ён адзін пысьляпіў вам вочы, нічога ды вас ні дайшло. Працягл.-фінальн. Насляпіць (дасляпіць) вочы (каму). Ну, многа нысьляпіў ім вочы, скора цябе рускусілі? Дасьлепіш вочы і тым, і етым, ты думыіш, што хітрей цябе нікога ў сьвеці німа. Смагу глытаць. Зайздросціць, бачачы задаволенасць іншага. Што ты смагу глытаіш, завідна глядзець ны Йвана, што ў яго жонка як пісыныя. Хвытаіць-хвытаіць, бярець-бярець, а тады ўжо дажнецца, сядзіць, сядзіць і смагу глытаіць. Непаўн. Смагу паглытаць. Што, пыглытаў смагу, як пышла з другім, ну й добря: ня ўмеў дзіржаць, дык у хвост глядзі. Смаленая скула (дуля), неадабр., рэдкаўж. Невядома што; нішто. Смаліныя скула твайму Мікіту нада. Ці ні зы смаліныю дулію ты пріхадзіў? Гл. Рабая скула. Смертный час, узвыш. Смерць, апошнія хвіліны жыцця. Во і Лёнікыў сьмертный час прішоў. Даўно ўжо я жду свой сьмертный час. Смяшынка ў рот папала, пр., буд. Пра беспрычынны смех. Во й другей раз табе сьмяшынка ў рот пупала. Яму сьмяшынка ў рот як пупадзець, няскора успакоіцца. Смяшыць курэй. Займацца пустой, недарэчнай справай. До ўжо сьмяшыць курей, ты німала чаго ізыком пірядзелыў. Зак. Насмяшыць (рассмяшыць) курэй. Нысьмяшылі вы курей, хто ета калі грібы с-пацьсьнегу выкапывыў. Непаўн. Пасмяшыць курэй. Сходзюць, курей пасьмешуць, во што зь естыя хадні будзіць. Узмацн. Парассмяшыць курэй. Вы курей пырысьсьмяшылі праўдыю вашыю, вам жа ні на грош паверіць нілізя. Працягл.-фінальн. Дасмяшыць курэй. Дасьмешыця курей лухтою етыю, і с саміх яшчэ ўсе стануць сьміяцца. Снаваць кросны. Заблытваць справу, звыч. знарок. У цябе ўсё прайшло гладка, а я як здыла дукументы, і пашлі снуваць кросны. Працягл.-фінальн. Наснаваць (даснаваць) кросны. Глядзі, мярнічый, нуснуеш кросны,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 273 ▶