ты, і ў цябе б душа ўпала. Чаму душа ні ўпадзець, кылі так ляціць з рыгамі пряма ны цябе. Гл. Д у ш а а п а л а. Серца (душа) выпадаець. Пра клопаты, хваляванне. Ну, а чаго ж у цябе серца выпыдаіць, табе, кажыцца, яны ня дужа ў гылаве былі. Душа ў мяне выпыдаіць, як яны тама адны асталіся. Гл. Д у ш а в а р о ч а е ц ц а. Серца (душа) дрыжыць (трасецца, калоціцца), цяп., пр. Пра стан страху. Іду, а ў самой серца дрыжыць: што як воўк із-зу куста прыгніць. Ці прізнывайся, ці не, а серца ў цябе тряслося. Ці калоціцца ў цябе серца, як ты ідзеш к сваёй Ганьні. Доўга посьлі таго душа дрыжэла. Віду толька ні пыдаець, душа ў яго як авеччый хвост трясецца. У нас душа цэлыю ноч кылацілыся. Пачын. Серца (душа) задрыжэла (затраслося, закалацілася), пр., буд. Сыбака етый глядзіць, зубы во такея, ну, думыю, січас прыгніць, серца зыдрыжэла. Серца зытряслося, стаю, гляджу, што я адзін зь імі зьдзелыю. Устреціш Зьмітрыка, дык серца зыкалоціцца. Гляджу, яны пыд'іжджаюць вірьхамі, душа ў мяне зыдрыжэла. Ніхай душа троху зытрясецца, яму нада. Непаўн. Серца (душа) падрыжэла (патраслося, пакалацілася), пр., буд. Ну ніхай, табе пыляхчэіць, калі серца ў нас пыдрыжыць. Як ні храбріціся, а серца пытряслося. Серца ў вас крепка пыкылацілыся, хваціла страху. Ува ўсіх душа пытріслася німала. Ніхай і душа пыкалоціцца, ён усё роўна ні пыкаіцца. Узмацн. Серца (душа) перадрыжэла (ператраслося, перакалацілася), пр., буд. Так у нас серца пірідрыжэла, думылі, што жывэя ні астанімся. Другей раз так пірікалоціцца серца, што ні знаю як. Душа ў цябе, канешня, пірідрыжэла, ну толька мулувата. Так у нас пірітріслася душа, што мы чуць-чуць у сябе прішлі. У яго душа пірікылацілыся, што й есьць ні ўзяў. Законч. Серца (душа) аддрыжэла (адтраслося, адкалацілася), пр., буд. У іх серца аддрыжэла, як яны толька выдзіржылі. Во аттряслося серца дык аттряслося, думыў, ня выбіруся. Каб у цябе душа аддрыжэла столька, сколька ў нас, ты б тады знаў. Ня дужа ў яго душа аттрясецца, ня тэй чылавек. Ні знаю, куды выйціць і ўсё, аткылацілыся душа. Працягл.-фінальн. Серца (душа) надрыжэлася (натраслося, накалацілася), пр., буд. Серца ныдрыжэлыся, пакуля лупку ждаў. Я яго ні пужаў, кылі ў яго серца нытряслося. Пакуля немцы зь дзяреўні ня зьедуць, ныка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
124 👁