Старонка 56
◀ / 273 ▶
злосьці. Мільлянёнык с табою сьвіньней ні пасьцівіў. Я с табою сыбак ні пасьвіў і нічога табе ня должын. З вамі ніхто сыбак ні пасьцівіў. Свінней пасвіць (пасцівіць). А ці я зь імі сьвіньней пасьвіў. А што, мы с табою сьвіньней пасьцівілі ці што? Во каб жа я с тваім сыным сьвіньней пасьцівіў, тады б ты гываріла. Гл. Шчанят не ксціць; Пасвіць сабак. Свой брат. Блізкі, сябра. Міхалка свой брат, відзіў, ня відзіў, а будзіць муўчаць. Ета свой брат, прі ім усё можна гываріць. Святая прастата, кніжн. Просты, наіўны, бясхітрасны. І Томка твыя сьвітая прыстыта, хто што тріпанець, іна веріць. Святым духам. Невядома як. А ты думыіш, Сямёну ўсё сьвятым духым дыстывалыся? Сьвятым духым нійдзе ні прыжывеш, за дзела нада брацца. Святэй (святый) Лотра, іран. Гультай, абібок. Вун сьвятэй Лотра рысхаджыіць, думыіць, зы яго работыць будуць. Во хто быў сьвятый Лотра, такей ламень, што сьвет ні сустрюкаў. Секунда ў секунду (секундачка ў секундачку). Надзвычай дакладна. Раз Антончык скызаў, ён прідзіць сікунда ў сікунду. Во відзіш, якей точный: скызаў — і сікундычка ў сікундычку брязкыіць. Сем патоў праліць. Затраціць шмат сіл. Пакуля ты вылежывыўся, мы сем патоў прылілі. Зь естым шыльлім сем патоў пральлеш, пакуліцька рызьбяреш троху, пріпуціш. Сем патоў сагнаць. Выматаць, выматацца цяжкай працай. Я сем патоў сыгнаў, пакуль еткыю пуню гною выкінуў. Ты, знаць, сем патоў хочыш з нас сыгнаць, ну цябе. І сам як вол варочыіць і з другіх сем патоў згоніць. Гл. Зганяць па сем патоў. Сем патоў сайшло (выйшла, сцякло, пралілося), пр., буд. Пра вялікую затрату сіл. Ты гаворіш, што тута дзелыць було нечыга, з нас сем патоў сайшло. Ніхай сойдзіць сем патоў раз ды другей, пызнаіць смак хлеба. Сем патоў зь іх выйшла зь етымі пнямі. Як сем патоў выйдзіць, тады й на дзевык забудзіць. На етый зямле кы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 273 ▶