Старонка 37
◀ / 273 ▶
Сабак не ксціць (не хрысціць), іран., рэдкаўж. Не ўступаць ні ў якія ўзаемаадносіны. Мне з Максімым сыбак ня ксьціць, што я муўчаць дылжна. Я ні сь кім зь імі сыбак ні хрясьціў раншы і ні сыбіраюся цяперя. Сабак ксціць (хрысціць). А ці зь Зьмітраковымі сыбак ксьціць? Нягож, я з вамі сыбак хрясьціла, я дужа дылжна вам. Гл. Шчанят не ксціць. Сабак сцярэжч, асудж. Гультаяваць; займацца пустой, нікчэмнай справай. І тэй быў гультай, а етый усіх акаснуў: сьцярёг ба сыбак дзень прі дні і большы нічога. Непаўн. Сабак пасцярэжч. Яно й відна, што тваё серца дужа прягніць сыбак пысьцярежч. Гл. Пасвіць сабак. Сабаку з'есць, гумар. Набыць вялікі вопыт. Ліксандра на етым дзелі даўно сыбаку зьеў. Яны сыбаку зьелі ны каровых, а ты іх бяресься ўчыць. Тут ні аднаго сыбаку нада зьесць, пакуля да толку дойдзіш. Гл. З'есць зубы. Сабаччую шкуру надзяваць, асудж. Паступаць бессаромна. Нечыга сыбаччыю шкуру ныдзіваць, рышшчытайся зь людзямі па-людзку. Зак. Сабаччую шкуру надзець. Сыбаччыю шкуру надзець нада, каб с такою кармлётыю глядзець плотнікым у вочы. Узмацн.-множн. Сабаччыя шкуры панадзяваць. Яны даўно сыбаччыя шкуры пыныдзівалі, совісьці ў іх ні на грош ні було й німа. Сабаччыя вочы (ачкі) купляць, груб., рэдкаўж. Рабіцца бессаромным, рабіць бессаромна. Ні купляй сыбаччыя вочы, чылавекым будзь. Можа айдзе й гаворюць сыбаччыя ачкі купляць, я ў нас ня чула. Зак. Сабаччыя вочы (ачкі) купіць. Яму сыбаччыя вочы купіць нядоўга, зы гарелычкыю куды хочыш пыбягіць. Ці ты сабе сыбаччыя ачкі купіў, ці што с табою стала? Гл. Рабыя вочы купляць; Рабыя ачкі купляць. Сабаччыя вочы (ачкі) пазычаць, груб., рэдкаўж. Праяўляць бессаромнасць. І ты ўжо сыбаччыя вочы пызычаць надумыўся? Ксеньня Івану крічала: «Ці ні хадзіў ты сыбаччыя ачкі пызычаць?» Зак. Сабаччыя вочы (ачкі) пазычыць. Ён такей: сяньня ні зыцягніш, а нызаўтря сыбаччыя вочы пазычыць і сам пыбягіць. Схадзі яшчэ і ты сыбаччыя ачкі пазыч. Гл. Рабыя вочы пазычаць; Рабыя ачкі пазычаць.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 273 ▶