ца,— дык і рукі ні бяруць палоць. Ехыць зьбіраўся, аттаго рукі ні бралі дзелыць што. Зак. Рукі не возьмуць. Я знаю, што ў цябе скора рукі ня возьмуць, дык дзелый скарей.
Рукі не даходзяць, цяп., пр. Пра немагчымасць прыняцца за справу з-за няхваткі часу. Ды я знаю, што там плутаніна большы некуды, а рызыбрацца рукі ні даходзюць. У вас усігда ні ды чаго рукі ні дыхадзілі. Рукі даходзяць, цяп., пр. А ці ў цябе рукі дыхадзілі ды ўсяго, як ты была на хвермі. Зак. Рукі не дайшлі, пр., буд. Скора атріманьцірыю, ета пакуля рукі ні дайшлі. Знаю, што нада брацца, ды рукі ніяк ня дойдуць. Рукі дайшлі, пр., буд. Калі ў цябе рукі дойдуць ды тае пунчыны, іна ж уся цякець як у решыта.
Рукі не замачыць, адз., мн. Нічога не рабіць, не мець схільнасці да працы. Ага, дажджэсься ат яе помычы, іна табе рукі ні замочыць за дзень. Век прыжыла — рук ні зымачыла, ён сам усігда ўсюдых і ў мушчынскыю, і ў бабскыю работу.
Рукі не туды (не ў тэй бок) служаць (глядзяць, павернуты), неадабр.; цяп., пр. Пра няўменне, няздольнасць зрабіць як належыць. За што ні бярецца, усігда ў яго рукі ні туды служуць. Глянь-ка, як ён пычынаіць калоць, рукі ні туды глідзяць. Айдзе ж яно будзіць пулучацца, кылі рукі ні туды павернуты. Калі ні браўся за што, усігда рукі ня ў тэй бок служылі. Во работыіць, у яго ж рукі ня ў тэй бок глідзяць. Можа табе нада ны каго другога пулюбувацца, ці ні ў твайго вун брацца рукі ня ў тэй бок павернуты.
Рукі-ногі атваліваюцца (атнімаюцца). Пра вялікую слабасць. Ікая тута сіла, ікая змыга, рукі-ногі атвалівыюцца, зы травіну зычаплюся і валюся. Трі шагі ступлю і рукі-ногі атваліюцца, саджуся аддыхаць. Пряма ні знаю, што йта са мною: рукі-ногі атнімаюцца і ўсё. Зак. Рукі-ногі атваліліся (атняліся), пр., буд. Калі нічога, а другей раз рукі-ногі атвалюцца, сяджу, чуць дышу. Трошку пукулупаўся, рукі-ногі атняліся, во і ўвесь работнік зь мяне. Узмацн. Рукі-ногі паатваліваліся (паатнімаліся), пр., буд. Так мы хвыталі, так сьпяшылі, што к канцу рукі-ногі пытвалівыліся, чуць пыўскаціліся ны калёсы. Сколька таго жніва було, а рукі-ногі пытнімаліся, сядзім і бядуім, як двору валоцца.
79 👁