Учынуць, -ў, еш; зак. Нечакана зайсці, увайсці. Пастой, січас учынець у хату, трілюдзься зь ёю.
Ушчалепіцца, -пл-юся, -ісься; зак. Моцна ўчапіцца. Як я ны парог, малыя ўшчалепіцца, ступіць ні даець. Як толька Сьціпаніда ны парог, яны к ёй кумільгым, ушчалепюцца кругом, шагу ні даюць ступіць.
Ушчапеніцца, -юся, -ісься; зак. Моцна ўчапіцца, абняць. Ушчапенілыся зы свайго дырагога, ніяк ні атарьвецца.
Ушчапуліцца, -юся, -ісься; зак., жарт. Моцна ўчапіцца, абняць. Ушчапулілыся зы Пітрыка, дужа дорыг. Са ўсіх бакоў за цётку ушчапуліліся, атырвацца ні маглі, іна ж адна іх, шчытай, узгудувала.
Хліпцець, -ч-ў, -іш; незак. Прагнуць. Замеціў у яе ў кашолкі яблыкі, хліпціць лі яе. З бацькыю ўсігда хліпціць пабежч: ён то тоя купіць, то другоя дасьць, а зы маткыю ня дужа гоніцца.
Цяцюха ж. Ліхаманка. Чаго вас цяцюха калоціць, што тама случылыся?
Чаплянуць (чыплянуць), -ў, -еш; зак., перан. Моцна, без жалю ўдарыць. Каб чыплянулі раз, ну другей ба раз перша падумыў, ці лезьць.
Чыканіцца, -юся, -ісься; незак. Кешкацца, вазіцца. Кірей доўга ні чыканіўся: хочыш ехыць — вот табе ны дарогу, сыбірайся і кытай.
Шалахвост (шылахвост) м., іран. Хвалько, задавака. У твайго шылахвоста зыпасы нямерныя: ці ёсьць хуць рубашка зьмяніцца.
Шарнуць, -у, -іш; зак. Шпарка, імкліва пайсці. Ці ні ў Сялец шарнулі, яны туды даўно лыжы тачылі.
Шкарэнда (шкаренда) м. і ж. Задзіра; упарты чалавек. Такей самый шкаренда, як бацька быў.
Шмакадзяўка (шмыкыдзяўка) ж., неадабр. Жанчына, якая не заслугоўвае ніякай павагі. Як жа ты шмыкыдзяўкі такой паверіла, ці було ў яе праўды калі хуць на волыс.
Шмыгля ж., рэдка м. Бестурботны, непаважаны, марны з выгляду чалавек, які многа, без патрэбы бегае
81 👁