Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
Як (што) укопаный (укапаный). Нерухома (стаяць). Стаў як укопыный, зь места ня строніш. Дужа натурістый конь, цягніць, цягніць, а тады станіць як укыпаный i нічым ні падгоніш, ато быў прівык лажыцца у аглыблях. Тпру — i станіць што укопыный дайжа з тары. Стаў што ўкыпаный i дзі'віцца, айдзе ён мяне відзіў. Як (што) укушаный. Імкліва (бегчы, ускакваць). Нешта пабег як укушыный у тэй канец, ні знаю чаго. ГІымянулі мы гырадзкога Міхея, ох, пыцскачыў Пынасёнык што ўкушыный. Як (што) у леечку, гран. Ахвотна (выпіваць). Цягнудь як у леічку, толька пыднасіць спруўляйся. На від азойный мушчына i язык гладка ходзіць, ну пыцягыіць што ў леічку, i ў дваре што зарьвець то й прап'ець. Як (што) у лясу (лесе). 1. Без разумения. Яны ж ясна рустулкувалі, а ты нешта як у лясу, ніяк ні рызьбяресься. Чаго йта ты як у лесі ні рузьдзюўбаісься як-то, табе ж усё талкуюць. Яму усё што ў лесі, нічога ні пынімаіць. 2. Глуха, ціха. У вас тута як у лясу, i памреш, дык ніхто знаць ня будзіць. Нашы вот-вот паедуць, мы астанімся, будзім жыць як у лесі. Усе пыразьехыліся, стала што ў лясу. Жыву што ў лесі: ні ка мне ніхто, ні я нікуды. Як (што) у пацёмках. Не ведаючы, не маючы ўяўлення. Вы тута жывіцё як у пацёмкых, дайжа ні знаіця, што на белым сьвеці дзелыіцца. Рыспрасі у людзей, ато будзіш хадзіць як у пацёмкых. Кургузёнык усігда быў што ў пацёмкых. Як (што) у пекла. У невыносныя ўмовы (трапіць). Туды йціць як у пекла, я б нізашто ні сыгласілыся йціць, ніхай ба ён быў самый рысхарошый. У Юшкі калі йдзеш, дык як у пекла. К ім піріхадзіць што ў пекла, мяне б i ны вярёўкых ні зыцягнулі. Як (што) у пекле. Пра невыносныя ўмовы. У етый сям'е усігда як у пеклі, ні толку, ні пырядку, толька грызьня. Разым сыйшліся жыць, дык як у пеклі стала. Пакуля ні рызьдзяліліся, ёй було што ў пеклі. Як (што) у пень, асудж. Безвынікова (гаварыць). Яму гываріць як у пень, слухыць ня хочыць. Ці скызаў, ці ні скызаў — ета як у пень, ты скызаў, a ў яго міма
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гіымянўлі, дзівіцца, зыцягнўлі, лясў, натўріс, прапець, сяме, талкўюць, укўшыный
1 👁
 ◀  / 273  ▶