Як (што) на калу, груб. Нязручна (сядзецъ). Сядзіш як ны калу, ні пувурхнуцца, ні пышывяльнуцца. На етым тваім машчэньні як ны калу. Узмасьціўся што ны калу, ківаіцца, глядзі,, зьляціць, ну, некыму дубіць мальца. Як (што) на каменную тару. Поунасцю (спадзявацца). Ны Лаўріна можна надзеіцца як ны камінныю тару, ён ні пыдвядзець пыд мынастырь. Я што ны камінныю тару надзеіўся, а ён так мяне падвёў. Як (што) на карцінке. Пригожа, пригожи. У цябе ўсё тута зьдзелына як ны карцінкі. Ух, ікая ж прігожыя дзевычка, што ны карцінкі. Гл. Як к а р ц і н к а. Як (што) на кол. Нязручна (лезці). Тута лезьдь як на кол, глядзі, нызад паедзіш. Лез што на кол, каб трошку, нызад ба зыгрімеў. Гл. Як на калу. Як (што) на ладоні. 1. Ясна, выразна (відаць). Во ўзьніміся на ўзгорьічык, i наша дзяреўня як ны ладоні. Наверьх узьбяресься, дык увесь горыд што ны ладоні. 2. Просты, адкрыты (пра чалавека). Стыхван увесь як ны ладоні, калі сярдзіт, яго пызнаіш зразу. Ён ні хуваіцца як другея, усігда што ны ладоні. Як (што) на мокрага цялёнка. Моцна (наваліцца). Кругом ні вязець Сямёну, було трошку стала пупруўлядца — апяць назынулі нізашто як на мокрыга цялёнка; праўду гаворюць: ны каго бог, ны таго й людзі. Кругом ны яго валюць што на мокрыга цялёнка. Як (што) на моры без вясла. У стане бездапаможнасці. Асталыся адна з трімя дзяўчонычкымі як на морі бізь вісла, нукукувалыся. Што ж, кылі прішлося аднаму як на морі бізь вісла, хырашо, дзірявенцы пасобілі. Аднаму ўсюдых што на морі бізь вісла, ні ўцеч ні пабежч. Як (што) на мыту. Пра бойкае, адусюлъ бачнае месца. Тамыцька як ны мьіту, кажный відзін. Мы жывём што ны мыту, c абоіх бакоў дарогі пад вокнымі, машыны грімяць, калёсы грюкыюць. Як (што) на нітачке бажок. Пра ненадзейнасць становішча. У яго пылажэнія дужа нінадзёжныя, ён вісіць як на нітычкі бажок. Я сам ліплю тут што на нітычкі
Дадатковыя словы
дўбіць, мьітў, пувурхнўцца, пышывяльнўцца
3 👁