як з дупля зь естымі каноплімі, ня тута пра іх нада гываріць. Ляпніць як з дупля, што ні к сялу ні г горыду паслухыць. Зыбыразьніў нешта, зыбыразьніў што з дупля, дайжа слухыць було няўдобна.
Як (што) з меха (мяшка, торбы). Пра вельмі вялікую завіруху, завею. Прець сяньня як зь меха, носа ня высуніш. Дмець, нясець як зь мішка, цяперь вупруўляцца дайжа ня думый. Сыпліць як с торбы каторый дзень, усё ўсюдых пызавеіла, няскора дарогі пырызатруць. Папёрла што зь меха, ня выйціць і ня выпыўзьць. Трі дні што зь мішка сыпыла. Прець, нясець што с торбы.
Як (што) з печы. Вельмі крута, круты. Тама спускацца як сь печы, ажно глядзець страшна. Глядзі, тая гыра як сь печы, ні надзейся, што ўдзержыш, луччы каток пыдвяжы. У Рылыўшчыні так було спускацца, што сь печы, дужа крута.
Як (што) з пісанаю торбаю, неадабр. Беражна, мітусліва (насіцца). Носюцца зь етыю дзяўчонкыю як сь пісыныю торбыю, пысадзілі б і ніхай сядзела б. Дужа ўжо г душэ прішоўся швагорь, носюцца зь ім што сь пісыныю торбыю, ні знаюць, як угадзіць. Параўн. Як дурань з пісанаю торбаю.
Як (што) з пулі. Раптоўна, неспадзявана (зрабіць, сказаць). Як с пулі улітаіць сюда: айдзе яны? Сыма мялыся, муўчала, а малый як с пулі: мамка другей раз ня пойдзіць. Што с пулі брязь: мы ўжо схадзілі.
Як (што) з пулямёта. Пра шпаркую гаворку. Зытряшчэла як с пулямёта, ні рызыбраць, што йна скызаць хочыць. Зывядзець як с пулямёта: та-та-та, аж у вушах тряшчыць. Сякець што с пулямёта, паспробый спраўся зь яе ізыком.
Як (што) з пушкі. Неспадзявана, просталінейна (сказаць). Як с пушкі яму бух: чаго ты к маёй пляменьніцы ходзіш, ты ёй няровін. Што с пушкі яму: пірібірайся г Домні ў зяці.
Як (што) з цэпа (цапі, цэпі, прывязі) сарваўся. Пра імклівы рух, страту вытрымкі, самавалодання. Ляцеў некуды, як с цэпа сырваўся. Нешта рузбушуваўся дужа, як с цэпа сырваўся. Носіцца туды і нызад, як с цапі сырваўся. Адурюваіць, як с цэпі сырваўся, уніму сабе
77 👁