Як (што) без ног. Павольна, неахвотна (ісці). Нешта сяньня ты ідзеш к сваёй як бяз ног. Цягніцца як бяз ног к новый сям'е. Ныпріклённыя дзяўчонка, скызала ёй, нада скарей, дык нарошня йдзець што бяз ног. Як (што) без рук. Павольна, неахвотна (рабіць). Бяруцца як бяз рук, ета ні работа. Як бяз рук грябуць, прі такой греблі ł зыначуюць ну лугу. Етый пыджжывотнік пыдняць сіла нада ні абы ікая, а ён бярецца што бяз рук. Як (што) белка ў калясе. Без перадыху (працаваць, рухацца). Вярцеўся во цэлый дзень як белка ў кылясе, нрыдыхнуць некылі було. Кручуся як белка ў кылясе, айдзе мне пра тэй кірмаш думыць. Верціцца што белка ў кылясе, аж гылыва гудзіць. Як (што) бізун. Вельмі, зусім (голы, худы). Прікаціў як бізун, толька што на ём i ўсё. Высых як бізун, носіцца цэлый дзень, у хату ні загоніш. Выпітріў што бізун. Параўн. Гол як с а к о л. Як ( што) бога. Вельмі, надзычай (прасіць, чакаць). ГІрасілі як бога, каб ён хуць ны адзін дзень пыдыйшоў памог. Як бога жджэць свайго, вот-вот должын пад'ехыць. Што бога прасілі, каб ныпрывадзілі яго лугым, ні пускалі ціріс кусты. Як (што) борахава кіла. Вельмі незадаволена (бурчаць). Бубнщь i бубніць як борыхава кіла, спрацівіў бубненьнім сваім большы некуды. Усё раньня бурчэла што борыхава кіла, ныдаела хужы горькія редзькі. Як (што) борах па дворах. Без сэнсу, без разумения (хадзіць, блукаць). Чаго ты цігаісься як борых па дворых, што ты айдзе забыў. Вылачыўся ўвесь дзень што борых па дворых. Як (што) бот, зняважл. Тупы, абмежаваны. Нешта стаў як бот, нічога ні ўталкуіш. Дурнэй як бот, ды яго ніякыя слова ні даходзіць. Твой сівалезый што бот, сьсівеў, а ўма ня выніс. Г л. Як а б у х. Як (што) брытва. 1. Вельмі востры. Абоя ножыкі як брытва, дужа войстра навёў. Кырначык, а што брытва, паліц рызваліў. 2. Дасціпны, знаходлівы. Іна як брытва, за еловым у кырман ня лезіць. Ізычок у яго як брытва. Каця што брытва, ні даець слова екызаць, усё нусупрекі
Дадатковыя словы
бярўцца, бізўн, грябўць, дўмыць, кручўся, нрыдыхнўць, падехыць, сяме, ўталкўіш
1 👁