ідзём, туды i ён зы намі шаг у шаг. Hi глядзі, што малый, шаг у шаг спруўляіцца. Шаль-валь, неадабр. Абы-як. Звучыцца ат малку шаль-валь дзелыць, i вырысьціць няўрёмыю на ўсю жысьць. У мяне шаль-валь ня будзіць, у мяне кылі работыць, дык работыць, а ня хочыцца — дык на ўсе чатырі кытай. Шапкамі закідаць, іран. Легка перамагчы. Мы б такіх гіроіў шапкымі зыкідалі, мы відзілі i ня еткіх. Узмацн. Шапкамі назакідаць (пазакідываць). Вас тама шапкымі пызыкідаюць, толька пыкажыціся туды. Іх ба шапкымі пызакідывылі, хрыбряцоў етых, ім нада сядзець i ня ріпыдца. Шапку скланяць, рэдкаўж. Прыніжацца, прыслужвацца. Дужа б табе було пріятна шапку склыняць усякыму чорту. Зак. Шапку скланіць. Каб так прішлося, як мне, i ты б шапку скланіў. Шараваць з пяском (пясочкам), іран. Прабіраць, лаяць. Ты яго большы шуруй сь пяском, у рукі бярі. Крепка шуруіць свайго сь пясочкым. Непаўн. Пашараваць з пяском (пясочкам). Хужы ня зьдзелыюць, кылі пушуруюць сь пяском троху. Нада пушуруваць сь пясочкым, тады ён уймецца зы хвыстамі бегыць. Узмацн. Нашараваць з пяском (пясочкам). Яны як возьмуцца, дык нушуруюць сь пяском, будзіць нядзелю пріхадзіць у сябе. Доўга сыбіралыся, ну сыбралыся, нушурувала сь пясочкым. Г л. Д р а і ць з пяском. Шарашкіна кантора, іран. Малапаважаная ўстанова, у якой няма парадку. Ету шырашкіну кантору даўно пыра прікрыць. У цябе ўсё як у шырашкіный канторі. Шарыкі за ролікі заходзяць (заскакываюць), неадабр.; цяп., пр. Пра дзіўныя, нелагічныя выказванні, разважанні. У яго ўсігда шарікі за ролікі заходзюць. Лівынка помніш: у таго часта шарікі за ролікі зыхадзілі. У такіх, як ты, пымінутна шарікі за ролікі зыскакывыюць. Зак. Шарыкі за ролікі зайшлі (заскачылі), np., буд. У цябе, відна, ўзноў шарікі за ролікі зайшлі. Як шарікі за ролікі зайдуць, тады яго ня дужа ўгаворіш. Есьлі ўжо шарікі за ролікі зыскачылі, то ня жджы ніякыга толку. Зь ім такоя няредка: то як чылавек, то шарікі за ролікі ааскочуць. Узмацн. Шарыкі за ролікі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

звўчыцца, нушурўюць, пымінўтна, шурўй, шурўіць
10 👁