Хужы горкай редзькі. 1. Невыносна. Ныдаелі вы мне хужы горькія редзькі. 2. Невыносны. Такей ныдыядлый чылавек, хужы горькія редзькі. Яе жызьня стала хужы горькія редзькі, сваркі чуць ні кажный дзень. Гл. Як горкая рэдзька. Хукаць і стукаць. Брыдка лаяцца. Як пычаў хукыць і стукыць, а ніхай бог замілыіць і закрыіць слухыць такоя. Абоя хукылі і стукылі і чаго толька ні дытвырялі. Цана капейка [у базарный дзень]. Пра нікуды не вартыя рэчы. Найшоў што прыдываць, етыму твайму тывару цына капейка. Боты найшоў, нашто яны каму такея, ім цына капейка у бызарный дзень. Тама шубы тае цына капейка ў бызарный дзень. Гл. Грош цана. Цану-меру нахадзіць. Пачынаць паводзіць сябе больш сціпла. Ні знаю, ці находзюць яны сабе цану-меру айдзенебудзь. Зак. Цану-меру найціць. Чуць-нячуць найшоў сабе цану-меру, пыспыкайнеў троху. Цану-меру шукаць. Паводзіць сябе нясціпла, ганарыста. Усё ніяк ні ўгамуіцца, цану-меру сабе шукаіць. Законч. Цану-меру адшукаць. Ну, кажыцца, ачшукалі цану-меру, трошычку пыспыкайнелі. Працягл.-фінальн. Цану-меру дашукаць. Душукаіць цану-меру, найдзіць сабе ряд. Гл. Не знаць цаны-меры. Цаны няма (чаму), цяп., пр., буд. Пра дарагое, высакаякаснае. Андрей мужык цаны німа, ён усю бабскыю работу ў дваре падзелыіць. Вясною такім пырысяткым цаны ні було б, а січас цэны спалі. Ніхай пыдрасьцець, пацьцёлку ат такея каровы цаны ня будзіць. Цар і бог [і воінскій начальнік]. Поўны гаспадар, валадар. Ты думыіш, што ты тута адзін царь і бог. Дужа вісока стаў несьць сябе, усё дно як ён тута царь і бог і воінскій нычальнік. Цераз (чэраз) край. Звыш меры, патрэбы. Быгаства ў іх ціріс край, самі ні знаюць, куды дзіваць. Яму ціріс край і дывалі, і пымыгалі. Чыріс край ныбралі, ім і так дзіваць некуды. Бярі сколька нада, ня ўчыся хвытаць чыріс край. Цераз (чэраз) ложку. Густое (пра страву). Міску
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
104 👁