Харошае (харошанькае, ладнае) дзела. Выражэнне абурэння. Харошыя дзела мне другей раз плесца ў горыд. Харошынькыя дзела, я зызьні, калей, a ён будзіць выляцца на печы як быбак. Прішоў: едзь ты зы яго ў лес, ладныя дзела ехыць маімі гыдамі, сам ня зломык. Хвастом накрывацца, неадабр. Забываць абяцанні. У прівычку увайшло чылавеку: бярець i хвастом ныкрываіцца. Зак. Хвастом накрыцца. ё й луччы ні дываць: возьміць i хвастом накрыіцца. Прасіў: дай, ціріз два дні аддам, дык аддаець — як узяў, так i хвастом накрыўся. Хвасты звязываць (вязаць), неадабр. Правакаваць на сварку, лаянку, непрыязнасць. Хвасты зьвязывыюць, каб самім збоку пысьміяцца. Ты i візала хвасты, нягож чорт сюда пріхадзіў сплетні руспускаць. Зак. Хвасты звязаць. Можа яны хвасты зьвізалі, а можа хто другей, ці ты к каму у душу ўлезіш. Узмацн. Хвасты пазвязываць (пазвязадь, павязаць). А с тою цэльлю хвасты пызьвязывылі, што пастройчыныю думылі папользывыцца. Пріедуць i ўзноў хвасты пызьвяжуць, бязь естыга яны ня могуць. Скызалі, каб пушуціць, а выйшла хвасты пывізалі. Працягл.-фінальн. Хвасты давязаць. Болыны я нічога гываріць ня буду, ну дывяжуць яны хвасты, нарвуцца калі-нібудзь ны сваё. Хватацца за галаву. Прыходзіць у жах, адчай. Хвытаіцца зы гылаву: што я надзелыў. Нада було раншы хвытацца зы гылаву. Зак. Схваціцца (хваціцца) за галаву. Схвацілыся зы гылаву, як увідзіла ўсё, толька што ж паможыш. Хваціўся зы гылаву: куды я цяперь пріхінуся. Хватацца за розум (вум, розуму). Рабіцца разважлівым, сталым. Што хвытаіцца за розум, хырашо, толька нада було трошку раншы. Ня дужа твой зяць хвытаіцца за вум. Позна ён хвытаіцца розуму, чым ён думыў, калі яго дукувалі, як нада жыць на сьвеці. Зак, Схваціцца (хваціцца) за розум (вум, розуму). Во калі схваціліся за розум, калі пріпякло. Каб ён у прошлым гаду схваціўся за вум, дык ён жа слухыць нічога ні хацеў. Прідзіць уремя, хвацюцца за розум. Цяперя i Пітраковы хваціліся за вум. Чаго ж ён летыся ні хваціўся розуму. Гл. Б р а ц ц а за роз ум. Хватацца за саломіну (саломінку). У пошуках вый
Дадатковыя словы
нарвўцца, пріхінўся
2 👁