жа табе у рубашкі ня месьціцца — i круціцца, i верціцца, i чаго толька ні тваріць. У руках кіпець. Выходзіць лоўка, спрытна. За што ня возьміцца, у руках у яго ўсё кіпіць. Любая работа кіпела ў руках. Пачын. У руках закіпець. Калі захочыць, у яго у руках усё зыкіпіць, a ні захочыць — будзіць кыпашыцца. Гл. Г а p э ц ь у p ук a х. У рукі прасіцца. Легка давацца. Чаму ні браць, кылі само у рукі просіцца. Столька яму ўсяго у рукі прасілыся, толька ні пупала, пуплуло далыны. Гл. П л ы с ц ь у py кі. У руку. Пра здзяйсненне, трапнасць (сну). Ета сон у руку, пыглядзіш, сваты ныгрянуць, — сапрыныўцы тыкі i гыварілі нешта. У рэдкасць, рэдкаўж. 1. Выключны. Мужык ёй у редкысьць пупаўся, іна за ім пріпіваючы жывець. 2. Выключка. Зрубіць, i падгоніць, i пріпусьціць у редкысьць, такога масьціра пыіскаць ды пыіскаць. Гл. Н а р э д ка сць. Урэзацца ў памяць. Моцна, трывала запомніцца, застацца ў памяці яркім вобразам. Мне Мархвіны ксьціны дужа ўрезыліся ў паміць. Буваіць, што ўрежыцца ў паміць, усю жысьць ні забудзіш. Узмацн. Паўразацца ў памяць. Хуць у нас баёў дужа ні було, ну выйна ўсім пыўрізалыся ў паміць. Урэмя не жджэць. Пра неабходнасць неадкладнай дзейнасці. Чаго тут сядзець ды руссусолівыць, уремя ня жджэць. Уремя ня жджэць, дывайця скарей дыгрябём. Урэмя церпіць. Пра адсутнасць патрэбы тэрмінова брацца за справу. Чаго мне хвытаць да поту, уремя церьпіць, дыкашу. Табе некылі — бягі, а мне ўремя церьпіць. У сабаччай шкуры, асудж. Без су мления. Табе, знаць, ныравіцца у сыбаччый шкурі. I тулкуваць пры яго ні нада: усю жызьню прабыў у сыбаччый шкурі. У [самай] пара (саку). У росквіце сіл. Дзеўкі ў паре, хуць сяньня садзі за стол. Пакуля чылавек у саку, яго нічога ні бярець. Хлопіц у самый паре, толька жаніць, нечыга ждаць. У самым саку, як агурчык круглінькій
Дадатковыя словы
агўрчык, дыкашў, зрўбіць, крўціцца, пріпўсьціць, рукў, шкўрі
2 👁