У двух (трох) шагах. Вельмі блізка. Як жа вы ня ўстрециліся, вы ж у двух шыгах стыялі адзін ат аднаго. У трёх шыгах лі нас нешта шмыг і зышымытала пу кустах.
У дзеўках. Да замужжа. У дзеўкых іна пукрусувалыся, а замужым хваціла: ён ня дужа рызваротлівый, дзеці пасыпыліся.
У дзіковіну (дзіковінку). Незвычайна, непрывычна. Первый раз пріехылі, можа калі дзіцямі раз былі ў дзяреўні, дык ім усё у дзіковіну. Ня думыю, што яму чарычка у дзіковінку будзіць. Гл. Не ў дзіковіну.
У добрый час. Шчасліва (пажаданне ўдачы). Шчасьліва едзьця, у добрый час. З заўтрішніга дня і пычынайця строіць, у добрый час.
У доску. 1. Вельмі моцна (напіцца). Надрызкыліся ў доску, перш пелі песьні, а тады зваліліся, спалі ў саломі. 2. Вельмі блізкі па поглядах, перакананнях. Крепка сьпеліся, Сашка ім стаў у доску свой. Коля у доску свой, ён ні пыдвядзець ні ў чом.
Удоўж і ўперак. Усюды, ва ўсіх напрамках; поўнасцю. Схадзіў я кусты удоўж і ўперік, німа там цялёнка. Удоўж і ўперік ізучылі твае штучкі. Знаюць яны цябе удоўж і ўперік.
У дрызіну (дыміну, дрызк, дым). Вельмі моцна (п'яны, напіцца). Так ён чылавек нічога, і стыряцільный, і мысьціравэй, ну глядзець нада: дыбярецца,— то нап'ецца ў дрызіну. У дыміну п'яныя былі, хырашо кума пучустувала. У дрызк п'яный, чуць ізыком варочыіць. Пыныпіваліся у дым, адурювалі як хацелі.
У душэ. Унутрана, падсвядома. Водж жызьні ні пулучылыся, а ў душэ яны любюць адзін аднаго. Віду ні пыдаюць, а ў душэ піріжываюць. Гл. У глыбіне душы.
У загоне. Без прыгляду, без увагі. І дзеці ў загоні, і сябе ня можыць пріпуціць, а ў хату глянь — што йта зы хата. Іван у іх усігда быў у загоні.
Узбівацца на дарогу. З цяжкасцю рабіцца самастойным у жыцці. Пычынаюць узьбівацца ны дарогу, думыюць троху пра жысьць. Зак. Узбіцца на дарогу. Трудна було, ну сам узьбіўся ны дарогу, ніхто яму ні пымы
82 👁