Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
к у р с, ну в у х р і л і, б у д у ць с ь п і ц ы я л і с т ы м і. ён іх т а к па ў в ё ў у к у р с дз е л а, шт о лу ч чы зы я г о с т а л і ры з ь б і р а ц ц а. Увадзіць у славу. Няславіць, сарамаціць. Hi ўвадзі ўжо хлыпца ў славу, ну ашыбнуўся раз, сы ўсякім буваіць. Зак. Увесць у славу. Луччы далыны ты ат етых чарцей, увядуць у славу, як увялі Антона, людзі будуць сьміяцца. Узмацн. Паўвадзіць (паўвесць) у славу. Самі сябе пыўвадзілі ў славу, на людзі пыкызацца стыдна. Яны вас толька у славу пыўвядуць зь естымі гурочыкымі, нашто вам було трогыцца. П рацягл.-фінальн. Даўвадзіць у славу. Даўводзіця вы мяне ў славу, дырьвіцё серца, палучыця калі-небудзь. Увадзіць у старцы. Разараць, пазбаўляць матэрыяльных сродкау. Любіў ба ты увадзщь людзей у старцы. Зак. Увесць у старцы. Тады як було? — зы зямлю зубамі дзіржаліся, а ён у нас надзел ацсудзіў i ўвёў у старцы. Узмацн. Паўвадзіць (паўвесць) у старцы. Як жа ета дзелылыся, што свой родный i цыўвадзіў у старцы. Андряёнык тады паўвёў нашых у старцы, быгач быў на ўсю акругу, з нычальствым быў сьпет. Працягл.-фінальн. Наўвадзіць (даўвадзіць) у старцы. Дажджэцца, палучыць, наўводзіць ён Аўдотку у старцы. Ну глядзі, даўводзіш ты іх у старцы, палучыш ты баню дык палучыш. Ува сне відзець, жарт. Вельмі хацецъ, марыць. Ува сьне відзюць Антоніхіныга большыга сваім зяцім. Тэй даўно ува сьне відзіць сябе у брігадзірых. Г л. С п а ць i [ува сне] в i д з е ц ь. Ува ўвесь кар'ер. Вельмі шпарка. Ляцеў ува ўвесь кар'ер, ног пыц сабою ня чуў. Дывай ува ўвесь карьер туды i нызад, каб цірісь пяць мінут прінёс мяшкі. Ува ўсю. Звыш меры. Ува ўсю даюць сы сваімі гулімі — у руках дзіржаць некыму. Тыкая мылыдая, а ўва ўсю круціць с хлопцымі. У вачах дваіцца (траіцца) (у каго), іран. Пра вельмі п'янага. Будзіць хлістаць, пакуля у вычах пычанець дваіцца. Ішлі, чуць сунуліся, у іх у вычах дваілыся. Нука, ну, пышчытай, сколька нас, ці дваіцца ў вычах. ён ужо ні знаіць, ны якім сьвеці ад гарелкі, у яго чуць ні кажный дзень у вычах траіцца. У векі вякоў, урачыст. Заўсёды. У векі вякоў іхнія
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

акрўгу, ашыбнўўся, гўлі, карер, крўціць, палў, пянага, сўнуліся
1 👁
 ◀  / 273  ▶