Старонка 116
◀ / 273 ▶
увагі. Табе ўсё трын-трава, калі табе што ні було трынтрыва. Трэсца (калаціцца) над кажнаю капейкаю. Празмерна ашчаднічаць. Па-мойму, калі ўжо тресца ныт кажныю капейкыю, ета ня жызьня. Твой дзед кылаціўся ныт кажныю капейкыю, а табе стыдна. Непаўн. Патрэсца (пакалаціцца) над кажнаю капейкаю. Ён сьпірва пытрясецца ныт кажныю капейкыю, а тады ўжо купіць. Пакуля ныт кажныю капейкыю ні пыкалоціцца, ні рысстряніцца. Узмацн. Натрэсца (накалаціцца) над кажнаю капейкаю. Перш ныкалоціцца ныт кажныю капейкыю, дзесіць разоў пірішчытаіць, а тады ўзноў схуваіць. Яму ж нада раншы ныкылаціцца ныт кажныю капейкыю, а тады можа рызагнецца купіць што-небудзь. Гл. Дрыжэць над капейкаю. Трэсць трахоллем, гумар. Ісці. Вун відзіш, ці ні твыя падруга трясець тряхольлім с-пыд бярезьнічка. Пачын. Затрэсць трахоллем. Зытрісла тряхольлім некуды ў тэй бок, па-мойму, к Лявоніхі. Тугей (тугій) на вуха (слух), звыч. іран. З дрэнным слыхам. Калі просюць, тады ён тугей на вуха. Гывары грамчэй, ён тугей на слух. Ты толька ўрімінамі тугій на вуха буваіш. Не, ён ня глух, ён туг на слух. Непаўн. Тугаватый на вуха (слух). Нешта ты стала тугувата на вуха, я гыварю: дай пяцёрку да вечыра. Як завеш пымыгаць, тады ён тугуват на слух. Туды і дарога. Пажаданне бяды, гібелі. Найшлі калелыга, туды яму і дарога, столька ён пры немцых нуд людзямі зьдзекывыўся. Туліць галаву. Знаходзіць прытулак, адчуваючы прыязнасць. К каму мне цяперь туліць гылаву, як ні к табе, ты ў мяне асталыся самыя родныя. Працягл.-фінальн. Натуліць галаву. Многа там ні натуліць гылаву, ня тэя людзі яны, каб пусучуствывыць. Гл. Галаву прытуляць. Туманіць вочы (галаву). Задурваць, падманваць. Нечыга мне туманіць вочы сваімі трілюдымі, усё дно як я нічога ня смысьлю. Каму ты гылаву туманіш, ён тоя даўно забыў, пра што ты яшчэ і ня думыў. Зак. Затуманіць вочы (галаву). Ён думыў, і Ткычанку вочы зутуманіць. Яны ўмеюць зутуманіць гылаву, учыць іх ні нада. Уз-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 273 ▶