Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
ці іначы, ну ён должын ехыць, ждаць большы нечыга. Так ці іначы, a дзьвері нада сяньня сыглічыць. Так ці інычы усадзьбу нада пасеіць, што ж ты зы чылавек будзіш ні пасеіўшы. Там-сям. Месцамі, зрэдку (трапляцца). Грібы ішчэ там-сям пупыдаюцца. Там-сям пу кукурузіні сядзіць, ці гракі выбрылі, ці семя порчыныя було. Таму (тому) богу маліцца (кланяцца). Займацца тым жа самым. Етыя пыцсытыняюць, a Мішка i рад таму богу маліцца — грызьня дзень у дзень. Большый ні пральлець i меншый таму богу кланііцца. Тому богу маліўся i Карней, ён толька ныпярёд меншы лез. А ён разьві ні за дно быў? — тому богу кланіўся. Таму (тому, етаму) богу рад. Пра супадзенне жадання i магчымасці. Пёкла нымікнула пру бутылычку, а ён таму богу рад, пымчаўся. Дай толька сыйцщца, тому богу рады, пашлі вірябеніць ну пуўдня. Тэй мірьгаіць: пайдзём, а Сярёжа етыму богу рад: ні нада ў кузьні стыяць. Танцаваць (скакаць) ад печкі, кніжн. Пачынаць з самага пачатку. Дзёмка, ты відзіш, ат печкі пычынаіць тунцуваць. Ну, хваціць скыкаць ат печкі, гыварі-ка ты дзела. Пачын. Затанцаваць ад печкі. Во, ўзноў зутунцуваў ат печкі, ны два часы рызьвядзець тары-бары. Тапіць (атапліваць) вуліцу (свет, ваду й зямлю). Бэсціць, лаяць апошнімі словамі. Узілася тапіць вуліцу ны хлыпца зы нішто. За што яны топюць сьвет ны чылавека? Тапілі ны Мыкара ваду й зямлю, нясьлі ўсё ca сьвету. Як шчэпюцца ўдзьвюх, атапліюць вуліцу адна на дну. Шаг ні ўладзь піряд ёю ступіць, атапліідь сьвет. Што ёй пытпала, кажный дзень атаплііць ваду й зямлю. Зак. Атапіць вуліцу (свет, ваду й зямлю). За што яны атапілі вуліцу ны Саньку, што йна такога ўжо зьдзелыла? Марья, па-мойму, нічагенічка i ні скызала, а тая як пытхвацілыся, як пынісла, як папёрла, атапіла сьвет. Ета бізь нічога ніякыга можыць атапіць ваду й зямлю, а ныйпачы, калі яе хто затроніць. Узмацн. Патапіць вуліцу (свет, ваду й зямлю). Каб толька чула, што зь іх тварілыся, пыташлі вуліцу, нясьлі што зря. То нічога, нічога, то ніізьвесна чаго i за што патопюць сьвет. Як узяліся ca ўсіх бакоў, як разінуліся, былі пытапілі ваду
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

кукурўзіні, кўзьні, нымікнўла
2 👁
 ◀  / 273  ▶