Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
Так i етак. Па-рознаму. Думылі так i етык, ну ня дужа ж яно што выходзіць. Так i етык руссуждай, ехыць ci раўно нада. Так i ёсць. Сапрауды. Я ж гываріў, што ішчэ засьпеім, так i ёсьць, вун ён трепліцца зь дзеўкымі. Так i нада. Гэтага i заслугоўвае. Пыскыкаў ны адной наге, так i нада, рузухабіст быў. Так i нада зы бірізьняк, што ўклеілі штраху, ні бірягі — высікуць за месіц. Так i так [мол]. Паведамленне пра размову або яе пачатак. Дывай ён рысказывыць, так i так, сьпірва ніхто ыічога ні знаў, a посьлі патроху рыскыпаліся. Так i так мол, я вас трошку с прошлыга лета знаю. Так на так. 1. Рэч на рэч без даплаты (мяняць). Хочыш — дывай так ны так міняцца, дыплачывыць тута німа за што. 2. Адно на другое (атрымлівацца). Будзіць большы сена, дык бульбы меншы пойдзіць, прыдасі вазок, так ны так i палучыцца. Торх пыдбяреш — дровы зацэліюць, так ны так i выйдзіць. Так сабе. 1. Няважна, пасрэдна; нічога асаблівага. У лашчыных i пуд узгорык жыта аж шалеіць, а ны самым узгорку так сабе, сяреднінькыя. Так сабе жыву: ны работу, з работы, есьць зваріш, пычытаіш, хадзіць нікуды дужа ні хаджу. Так сабе піршчаткі, хуць яны i везіныя, а ня дужа греюць, на від толька нічога. 2. Без асаблівых намераў, прычый. Зайшоў ба так сабе i пысядзеў, ці ты нас ні знаіш, ці што. Дай, думыю, так сабе зыбягу ны ciкундычку. Так-сяк накасяк (цераз (чэраз) касяк). Няскладна, наогул дрэнна (выходзіць, рабіцца, атрымлівацца). Якея мысьцяры, тыкая i работа, так-сяк накысяк ляпыюць, етыя бані ім хваціць ды замырызкыў. Сь первыга дня у іх пычалося так-сяк ціріс кысяк — старыя усё ўлазюць, пад'юджывыюць яго. Кылі пойдзіць так-сяк чыріс кысяк, то вупруўляць дренна, луччы ні дупускаць ды такога. Параўн. T a к-е т а к. Так-то [яно] так. Усё гэта можа i так. Так-то так, знаюць, ды каб ныпісаў, то ня хужы було б. Так-то яно так, толька ж i я ім ні чужая. Так-то яно так, узрослыя, ну ня быўшы нійдзе трудна будзіць зразу. Так ці іначы. Тым або іншым чинам, абавязкова. Так
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бўдзіць, зыбягў, кўндычку, падюджывыюць, палўчыцца
2 👁
 ◀  / 273  ▶