Ляжаць на плячах. Абцяжарваць, непакоіць. Ныкідалі скыта повін двор, і цялёнык, і воўцы, і зімывікі ладныя — усё ж ляжыць ны маіх плічах. Зак. Лежч на плячах. Як ляжыць такоя хызяйства ны плічах, дужа ні пабегыіш. Увесь двор лёг у яе ны плічах, цэлый дзень круціцца як угарелыя. Непаўн. Паляжаць на плячах. Я ўжо ў пень убілыся, ніхай троху ў цябе пыляжыць ны плічах, пыхызяйствуй.
Ляжачый хлеб. Лёгкая, безадказная праца. Найшлі ўжо луччы некуды, пряма ліжачый хлеб, дык, думыіця, там доўга збыў. Гультаю і вязець: ліжачый хлеб сам у рукі прішоў.
Ля разбітага карыта. Ні з чым, не пры чым (застацца). Узноў асталыся лі разьбітыга карыта. Ня хочыш слухыць, дык і будзіш сядзець лі разьбітыга карыта.
Ляскаць зубамі. Злаваць, шкадаваць з-за няўдачы, ад бяссілля, немагчымасці выканаць. Сыбраўся і пашоў, і варя твыя ні нада яму, а ўслед ляскый зубамі. Зак. Ляснуць зубамі. Ляснуў зубамі, ды ня ўкусіш: мыцірікоў нагнула, нагнула і пыдылася ў свой бок. Непаўн. Паляскаць зубамі. Такей-то мне страх, есьлі твой Іван зубамі пыляскыіць. Пачын. Заляскаць зубамі. Як скызалі, што прішлі і гуляюць, дык пряма зубамі зыляскылі, ні зналі, куды злосць дзіваць. Законч. Атляскаць зубамі. Сколька яны атляскылі зубамі, як сь сябе ні выпрыгывылі, паелі б, каб маглі. Працягл.-фінальн. Наляскаць (наляскацца, даляскаць) зубамі. Ныляскыюць яны зубамі, я пыкажу, куды злосць дзіваць. Столька ныляскыўся, зубамі, каб яго сіла, пырваў ба на месьці. Дыляскыіць зубамі, унімуць і ўгамуюць, тады і злосць прыпадзець зразу.
Лясы (балясы) тачыць, неадабр. Марнатравіць час у пустых размовах. Такога сьпіцыяліста лясы тачыць толька пыіскаць ды пыіскаць. Былясы точуць і ня відзюць, сколька тут нызімлянілі, грязішчы зы ныгамі ныцігалі. Непаўн. Лясы (балясы) патачыць. Ікая зь іх работа, троху бырылялі плугамі, лясы пытачылі і нызад вярнуліся. Былясы паточуць і прівылакуцца, якога ж яшчэ толку ты хочыш. Лясы (балясы) адтачыць. Аттачылі лясы, нызад мышыруюць. Пакуля былясы ні атточуць, трудна ждаць, каб рызыйшліся. Працягл.-фінальн. Лясы (балясы) натачыць (датачыць). Сыбяруц
79 👁