Улез у вярёўку так во, ні с тога ні сь сёга, ціріз дурную гылаву. Пачын. Палезць у вяроўку. Яму нарошня пацстроілі, а ён, што дурак, і палез у вярёўку. Працягл.-фінальн. Далезць у вяроўку. Шукаіш пагібілі і знайдзіш, далезіш у вярёўку. Гл. Лезць у пятлю.
Лезць у галаву. Пастаянна ўзнікаць у памяці; запамінацца. Астануся адна, скушна станіць, усё ўсякыя лезіць у гылаву. Нічога яму ня лезіць у гылаву, хут ты зь ім лясьніся. Пачын. Палезць у галаву. Айдзе тут палезіць што ў гылаву, калі яны ні мінуты атхлыну ні даюць. Узмацн. Налезць у галаву. Усякія лухты налезіць у гылаву, толька ноч думыіцца, вачэй не зьвядзеш. Што ні нада, табе налезла ў гылаву, а пра дзела спрасіць забыў.
Лезць (улязаць, улазіць) з языком, неадабр. Умешвацца ў размову без патрэбы. Хто цябе прасіў лезць зь ізыком сюда? Узяў дурную прівычку улізаць зь ізыком ікраз тады, як ён саўсім ні нада. Нечыга улазіць зь ізыком, як с тряпышкыю. Зак. Улезць з языком. Каб ня ўлез зь ізыком Тырасёнык, усё б гладка абыйшлося. Пачын. Палезць з языком. Етый тожа палез у тую самыю мінуту зь ізыком, калі ўсё ўжо кынчалыся. Узмацн. Паўлязаць (паўлазіць) з языком. Так ні к уремю пыўлізалі зь ізыком, так пымішалі, што й скызаць нільзя. Вылакуцца ўжо і сяньня, пыўлазюць зь ізыком, пустога ныбалбочуць. Пыўлазілі зь ізыком і самі ні рады: нупушыў іх Пынас, нупушыў і ў хвост і ў гріву.
Лезць у даўгі. Шмат пазычаць. Ні хацелыся нам лезьць у даўгі, ну выйшла ж тыкая нявыкрутка. Дужа ні саветыю лезьць у даўгі, як ты калі рышшчытаісься. Віджу, што лезіць у даўгі па вушы, дык туркнула: што ты сам сабе думыіш. Пачын. Палезць у даўгі. С аднымі ні рышшчытаўся, а ўжо яшчэ палез у даўгі. Хату пыставіў быгатыю, затоя ж і ў даўгі палез ня беднінька. Працягл.-фінальн. Далезць у даўгі. Далезіця вы ў даўгі, што прідзіць уремя рашшчытывынца, дык пасьледній хвост пыцягніця з двыра. Далезьлі ў даўгі сы свадзьбымі, ні знаюць, калі і як вылізьць. Гл. Залазіць у доўг.
Лезць у душу, неадабр. Назойліва выпытваць пра асабістае, інтымнае. Ей і так горька, а тута вы яшчэ лезіця ў душу. Атвыкні ты лезьць у душу, ці ета каму дужа пріятна. Чаго було лезьць чылавеку ў душу?
84 👁