Старонка 73
◀ / 297 ▶
ней ясныга, што і ды чаго. Ломюцца ў аччыніныя дзьвері ніізьвесна чаго, як іх ні пускаюць. Сідарёнык — тэй, бувала, усё любіў ламіцца ў рашчыніныя дзьвері. Працягл.-фінальн. Наламіцца ў адкрытыя (адчыненыя, расчыненыя) дзверы. Ныламіўся ў аткрытыя дзьвері, пулучыў рызьясьненія. Вот людзі бізрассудныя, наломюцца ў аччыніныя дзьвері. Ныламіліся ў рашчыніныя дзьвері, усё вам стала ясна? Лахі падпахі. Пра паспешлівыя зборы. Доўга ні пірясушывыўся, лахі пытпахі і маху. Што яму, лахі пытпахі і махі, а ты астывайся адна, кыпайся, стыряйся. Як селі цірябіць, па міскі спыражнілі, а тады лахі пытпахі і ходу. Леваю нагою, вульг. Безразважна, бяздумна. Як рызважыць левыю нагою, толька ахніш. Тут усігда левыю нагою думыюць. Лезць асою ў вочы, неадабр. Прыставаць, чапляцца, папікаць. Чаго б табе лезьць асою ў вочы, сядзіш ты ціха і сядзі, і табе ніхто мішаць ня будзіць. Пачын. Палезць асою ў вочы. Як палезіць асою ў вочы другей раз, я яго прыздраўлю ні так. Працягл.-фінальн. Налезць (далезць) асою ў вочы. Што, налез асою ў вочы? — і яшчэ мала пулучыў, я б дыбавіла большы. Асою ў вочы далезіць, што пымяну яму і Марьічку, і Лыўрінёнкыву дзеўку. Лезць на віселіцу (вісельню, шыбеніцу), асудж. Паступаць безразважна, бяздумна, супрацьзаконна. Яго нехта дужа пысылаў лезьць на вісіліцу. Лезіць на вісільню і ўзьлезіць, ён даўно сабе пагібіль ішчыць. Усе ж кругом відзілі, што біз разбору на шыбініцу лезуць, чаго ж було ня туркнуць. Зак. Узлезць на віселіцу (вісельню, шыбеніцу). Есьлі ня будзіш глядзець, дукуваць, узьлезіць на вісіліцу усьлед зы старшым. Такому атлёту узьлезьць на вісільню нядоўга. Большы я рітуваць ні пыбягу, як на шыбініцу ўзьлезіця. Пачын. Палезць на віселіцу (вісельню, шыбеніцу). С адной пятлі выскрібся, ну другую вісіліцу палез. Ты ж знаў, ікая ета кынпанія, чаго ж ты палез на вісільню? Бацька адурюваў, места сабе нійдзе не ныхадзіў, і сын пы прімеру палез на шыбініцу. Працягл.-фінальн. Далезць на віселіцу (вісельню, шыбеніцу). Ён жа нійдзе ні разу ня ймеў спакою, раншы апхадзіўся, а тут дырваўся, далез на вісіліцу. Далезіця
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 297 ▶