джалі рызьбірацца. Працягл.-фінальн. Даламаць дровы. Скора ён дулумаіць дровы, так яму дадуць пы шапкі, што ня будзіць знаць, куды бежч. Ламаць камедзію, асудж. Вычвараць, прытварацца, прыкідвацца. Ты думыіш, нада ім былі тэя снапкі, ета ж пыразіты такея, лумалі камедзію. Непаўн. Паламаць камедзію. Чаго ты так церьпіш, згаріць іна i любоў тыкая, у мяне б ён нядоўга пулумаў камедзію. Законч. Атламаць камедзію. Атлумаіць камедзію, як бакі хто-небудзь дыбярецца ды атлумаіць. Працягл.-фінальн. Наламаць (даламаць) камедзію. Камедзію ў Бірязуйкых нулумаў, як напіўся да чорцікыў. Нада, каб так дулумаў камедзію, каб на ўсю жысьць зарёкся дайжа думыць пры такоя. Ламаць лёд. Дабівацца ўзаемаразумення, daeepy. Трудна було зь імі лумаць лёд,— столька ж гадоў неік ні па-людзку ішло. Зак. Зламаць лёд. Пятрок пріехыў, пычаў трошку зь іхныю дзеўкыю зыгыварівыць, тады Баешь неік стаў глядзець луччы,— злумалі лёд. Узмацн. Паламаць лёд. Пулумалі лёд, прінародня так, нічога у атнашэнііх, праўда, нешта такоя між іх асталыся. Ламаць рукі. Даходзіць да роспачы ў вялікім горы. Большы ўсіх лумала рукі Пёкла, i навылыся, i ныгыласілыся, i ныкрічалыся. Непаўн. Паламаць рукі. Ты думыіш, ныпраўду яны пулумалі рукі, прітвыряліся большы. Законч. Атламаць рукі. I ў хаці атлумалі рукі, i ны магільніку було ні ацьцягнуць ат ямкі. Працягл.-фінальн. Наламаць рукі. Ой, пыбідувалі, си, нулумалі рукі, як памылі сына. Ламаць шапку, іран. Вітаць, лісліва паддобрываючыся. Німала ўремя лумаў шапку пірід халерымі тымі. Heпаўн. Паламаць шапку. Пулумалі шапку піряд Андряёнкымі, свытамі, думылі, будуць. Законч. Атламаць шапку. Во, атлумаў шапку, ужо ні глядзіць у іх бок дайжа. Працягл.-фінальн. Наламаць (даламаць) шапку. Шапку нулумалі, ныўгыждаліся i ні пыдзялілі нешта, ходзюць i бурчаць тэя на тых, тэя на тых. Дулумаў шапку пірід брігадзі'рым, клянець: кыня атыбраў, што ўзяў сымавольна. Ламіцца ў адкрытыя (адчыненыя, расчыненыя) дзверы, кніжн. Спрачацца npa зусім яснае, бясспрэчнае. Што ты ломісься у аткрытыя дзвері, табе ж рызьясьнілі ясь
Дадатковыя словы
ацьцягнўць, брігадзірым, бўдуць, дадўць, дўмылі, дўмыць, дўмыіш, трўдна
1 👁