Лавіць (хватаць, схватываць) на ляту. Хутка, адразу засвойваць, успрымаць. Што хочыш пыкажы, самыя цяжолыя, усё ловіць ны ляту. Цэлымі страніцымі ны ляту хвытаіць, сколька чаго ні прычытайця. Многа тулкуваць ні нада, дужа сыбразіцільныя мальцы, схватыюць ны ляту. Зак. Злавіць (схваціць) на ляту. Зь віду выранёнык, а разумный мальчышка, рысказывыў я ўчора пры шамыўцыў, дык ён усё ны ляту злавіў. Што ні рыскажы, усё схваціць ны ляту. Лажыцца (класца) касцямі. Настойліва, у парт а абараняць, аж да гатоўнасці загінуць. Абоя проста кысьцямі лажыліся,— чаго б яны маглі так яе зышчышчаць. Не, кысьцямі лажыцца зы твае дуры я ні пыбягу. Зы сваіх кысьцямі кладуцца, каб толька чаго плахога на іх ні скызалі. Лезь ты зы яго ны ражон, кысьцямі кладзіся, каб ён яшчэ большы с ума схадзіў. Зак. Лежч (иакласца) касцямі. Зу куму ён кысьцямі ляжыць, каб толька ў кріўду яе ні даць. Уцале можыць быць, што абоя нейдзі кысьцямі ляглі. Яны адзін зу другога гатовы кысьцямі пыкласца. Лажыцца (класца) на лаўку. Паміраць. Горя, канешня, горя, ніхто ні гаворіць, што ня горя, ну толька ж ні лажыцца ны лаўку. Во выпыла бязвыхыдныя дзела, хут ты кладзіся ны лаўку. Зак. Лежч (пакласца) на лаўку. Як лягу ны лаўку, тады ўжо бізь мяне i вядзіця ўсё, i хызяйнічыйця. С табою жыць — дык луччы пыкласца ны лаўку, ці ты ж хызяін у дваре хуць якей-небудзь. Лажыцца (класца) на плечы. Станавіцца, рабіцца клопатам, цяжарам. Ат адной ніпріятнысьці ізбавіўся, другая лажыцца на плечы. Кладзецца ета горя с Арінінымі дзіцямі на плечы I саўсім ні знаю, ці ізбаўлюся як ат яго. Зак. Лежч (пакласца) на плечы. Пакуля ні лягло што на плечы, i забот німа, а як ляжыць, тады думый, клыпаціся, біспакойся. Було адно, цяперя другоя пыклалыся на плечы, усё німа спакою. Ламаць (абламываць) рогі, Рашуча сунімаць, уціхамірваць, утаймоўваць. Змалку рогі лумай, пыдрасьцець, тады нічога ня зьдзелыіш. I крічу, i сварюся, i плачу, i сеч пробывыла,— як жа яшчэ абламывыць рогі яму? Зак. Зламаць (зламіць, абламаць, абламіць) рогі. Бацька каб узяўся, злумаў ба рогі, дык ён жа i ў тэй бок глядзець ня хочыць. Найдуцца людзі, зломюць рогі
Дадатковыя словы
кладўцца, кумў, лятў, пыбягў
4 👁