аттуля, куды ногі нясьлі, нагледзіўшысь на іхныя горя. Зак. Куды ногі панясуць. А што мне рызьбіраць, пывылакуся, куды ногі пынясуць. Законч. Куды ногі занясуць. Куды ногі зынясуць, там і буду.
Куды ўгодна (заўгодна). У любое месца. Куды ўгодна кытанець, ішчы яго айдзе хочыш. Ён гатоў куды ўгодна, толька скажы. Куды заўгодна сыгласін і пыцягніцца, ніхай толька тэя пікнуць.
Кукішам (хвігаю) носа не дастаць, іран. Не даступіцца. (пра ганарыстага). Айдзе ён з намі будзіць знацца, у яго кукішым носа ні дыстаніш. Лыўрінка як нычальнікым выбрылі, то хвігыю носа ні дыстаніш. Кукішам (хвігаю) нос дастаць. Папробывылі б вы ў яго кукішым нос дыстаць, ходзіць і ў неба глядзіць. Хвігыю нос дыстаць нільзя — так зыгардзіўся. Незак., адзінк. Кукішам (хвігаю) нос не даставаць. Гляджу ны яго і дзіўлюся: пасьледнія ўремя кукішым носа ні дыстаю. Знаіш якей стаў? — хвігыю носа ні дыстаём, во якей. Кукішам (хвігаю) нос даставаць. Ты паспробуй кукішым нос дыстываць у еткый зыдываньніцы. Нада хвігыю нос дыстываць — еткія хвынабэріі. Гл. Качаргою носа не дастаць.
Кукіш у кармане насіць, іран. Асуджаць скрытна, таемна. Кукіш у кырмані носіць, во і ўсё яго нідавольства. Непаўн. Кукіш у кармане панасіць. На што ён можыць аччаіцца? — кукіш у кырмані паносіць. Законч. Кукіш у кармане атнасіць. Ці ты ўжо кукіш у кырмані Зьмітраку атнасіў?
Кукіш у кармане паказываць, іран. Асуджаць скрытна, таемна. У вочы ён і слова ні скажыць, у яго усяе храбрысьці кукіш у кырмані пыказывыць. Зак. Кукіш у кармане паказаць. У цябе хваціць сьмелысьці толька ны адно — кукіш у кырмане пыкызаць.
Кулакі чэшуцца, іран.; цяп., пр. Пра жаданне пабіцца. Есьлі кулакі дужа чэшуцца, ты іх трошку ап прясла пыскрябі. Чаго ж ён пашоў захныкыўшы? — кулакі чысаліся. Пачын. Кулакі зачасаліся, пр., буд. Ета нічога, есьлі кулакі зычысаліся, іх табе хто-небудзь пачэшыць. Як зачэшуцца кулакі, дык пайдзі вун і скажы Аўсейчыку. Непаўн. Кулакі пачасаліся, пр., буд. Мы знаім, як у вас у тэй вечыр кулакі пычысаліся. Як узгарісься, сядзь
75 👁