І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
Куды воран касцей не заносіць, цяп., пр. Так далёка, што далей некуды. Мы там былі, куды ворын касьцей ні заносіць. Кінулі ўсё i зьехылі, куды ворын касьцей пі зынасіў. Зак. Куды воран касцей не занясець, буд., рэдка пр. Пудурюваў тут, зато ж атправілі куды ворын касьцей ні зынясець: адно пісьмо ідзець аттуля два месіцы. Яму места, куды ворын касьцей ба ні занёс. Куды вочы глядзяць. Не выбіраючы шляху, у любым напрамку. Ат такея жызьні с табою я б сыйшла куды вочы глідзяць. Я б так ні цярьпела, кінула б i паехыла куды б вочы глядзелі. Зак. Куды вочы паглядзяць. Аста лыся мне, знаць, адно: іідіць куды вочы пыглідзяць. Аднакр. Куды вочы глянуць (зірнуць). Столька жыўшы, столька нажыўшы, ці лёхка выпрыўляцца куды вочы глянуць. Што ён зьдзелыіць, будзіць цярьпець, цярьпець ды пойдзіць куды вочы зірнуць. Куды крывая вывезець. 3 разлікам на выпадковасцъ. Што нам дужа гыдаць, нам куды крівая вывізіць. Зразу троху спрашывыў, біспакоіўся, а посьлі махнуў рукою: куды крівая вывізіць. Куды Макар цялят не ганяў, пр., рэдка цяп. Так далёка, што далей некуды. Яны й летыся былі дужа далёка, а сёліта зыбраліся, куды Мыкар цілят ні гыняў. Ты ў мяне пакруцісься, я цябе спрываджу, куды Мыкар цілят ні гыняіць. Зак. Куды Макар цялят не пагоніць (загоніць, дагоніць), буд., рэдка пр. Чаго ім зыбірацца туды, куды Мыкар цілят ні пагоніць. Ета тэя астравы нейдзі, куды Мыкар цілят ні загоніць. Яны зыбраліся, куды Мыкар цілят ні дагоніць, а ня то мне даехыць. Мне прішлося пабыць i тама, куды Мыкар цілят ні дыгнаў ба. Куды ні глянь. Усюды. Куды ні глянь, плойма іхнія пыныпіхана. Куды ні глянь, копы, й копы, й копы. Куды ні йшло, кніжн. Цярпіма, магчыма, дапускалъна. Tpi дні куды ні йшло, пыдажду, а калі ні аддасу за ета ўремя, ні абіджайся. Ладна, куды ня йшло, бярі, толька скарей прінасі. Куды ні кінь. Пра безвыходнасць. Куды ня кінь, толку дужа ніякыга. Куды ня кінь, дык нада ехыць. Куды ня кінь, усюдых кліц. Куды ногі нясуць, цяп., пр. Не выбіраючы дарогі, без мэты. Што ты нешта ідзеш, куды ногі нясуць. Ішлі мы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зірнўць, нясўць, пакрўцісься, пыдаждў
1 👁
 ◀  / 297  ▶