Старонка 60
◀ / 297 ▶
найшоўся,— табе вун толька суседкі мазкі пукруціць, а большы ты ніспасобін. Узмацн. Пазакруціць (пазакручываць) мазкі. Яны ж, кажыцца, няглупыя мушчыны, як жа ім пузукруцілі мазкі. У нейкыю мінуту пызакручывылі мазкі, яны й апомніцца ні пасьпелі. Законч. Адкруціць мазкі. Зь віду дык і слова добрыга пры яго ні скажыш, шкет шкетым, а аткруціў ім мазкі ішчэ як. Працягл.-фінальн. Накруціць (дакруціць) мазкі. Адзін раз нукруцілі мазкі, дык можа другей раз рузумнейшымі будуць. Так дакруціш мазкі, што сам біз мазкоў вернісься. Круціць любоў. Бяздумна кахацца. Дужа ён рана стаў круціць любоў. Сколька ёй — ны паску було шыснаццыць, а ўжо ўва ўсю круціць любоў. Пачын. Закруціць любоў. Ш чыёю ж ён зукруціў любоў у Каўшові, ці ні с Арловыю? Непаўн. Пакруціць любоў. Ні с адным пукруціла любоў, а посьлі паехыла, нічога ня чутна. Узмацн. Раскруціць любоў. Ого як любоў рускруцілі, ігры, песьні — дзяреўня ат іх тряшчэла. Законч. Адкруціць любоў. С Томычкыю ён ужо аткруціў любоў, цяперя за нейкыю другою бегыіць. Працягл.-фінальн. Накруціць (дакруціць) любоў. Як пойдзіш у горыд, там ужо накруціш любоў. Дукруціла любоў, явілыся к маткі з брюхым, любуйся, матка, унук будзіць, жджы. Круціць мазкамі, груб. Хітраваць. Чаго ён круціць мызкамі, усё дно як мы ні знаім і ня відзім, што к чаму. Пачын. Закруціць мазкамі. Зукруціў мызкамі, як ён хітрей усіх. Непаўн. Пакруціць мазкамі. Па мне, сколька яны ні пакруцюць мызкамі, ета ноль уніманія ўсё, я іх наскрозь віджу. Законч. Адкруціць мазкамі. Аткруціў мызкамі, ўняўся, ато ўсё каб як-небудзь піріхітріць каго. Працягл.-фінальн. Накруціць (накруціцца, дакруціць, дакруціцца) мазкамі. Накруціць мызкамі, што сам у якую пятлю ускочыць. Ого, сколька яны нукруціліся мызкамі! Дакруціця мызкамі, што ны вас, як на ідылыў, глядзець будуць. І таго глідзяць, і етыга хочуць апскыкаць, а тады дакруцюцца мызкамі — ні знаюць, што дзелыць. Круціць-муціць, неадабр. Паводзіць сябе двухсэнсоўна. Круціць-муціць і туды і сюды, толку ніяк ні даб'есься. Ты мяне ня ўчы, чаго яны круцілі-муцілі: паўлітра хацелі.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 297 ▶