І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
I бог вялеў, жарт.; пр., рэдка цяп. Пра поуную неаспрэчнасць, безумоўнасць. Есьлі Пашка ачылавечыўся, то табе i бог вялеў жанщца. Што яму, жыві, красуйся, ета нам дык i бог вяліць складывыць тряхольля. I вашаму i нашаму, адз., мн. Ненадзейна, беспрынцыпова. Такей чылавек усігда, што ведір, ён i вашыму i нашыму. Іна i вашыму i нашыму, у яе як вецір у гылаве гуляіць. Яны могуць i вашым i нашым, толку ні дажджэсься ні ат аднаго, ні ад другога. I гаварыць (талкаваць) нечага (няма чаго), звыч. г у м а р іран. 1. Вельмі добры. Ты ў мяне цаца, што i гыварщь нечыга, луччы цябе на сьвеці німа. Ён чылавек i гываріць німа чаго, ува ўсім другога такога пыіскаць толька. Канешня ж ты супчык луччы ўсіх, i тулкуваць нечыга. Атлёт быў i тулкуваць німа чаго, усюдых яго було поўна. 2. Вельмі добра. Склаў, што й гыварінь нечыга, сам пашоў, а дровы ўсьлед гур-р-р. Пыдвярнулі сена i гываріць нечыга: айдзе пырянулі грыблямі, айдзе так прабеглі. Скошына i гываріць німа чаго, пылавіна травы пыт пакосымі. Яны схадзілі, ныработылі i тулкуваць нечыга: прыкычаліся ў бірізьнячку. 3. Безумоўна. Кылі нявестка зьдзелыла, то i гываріць нечыга, люба глянуць будзіць. Раз Івана пыслала, то й гываріць німа чаго, скора дажджэсься. I тулкуваць нечыга, ета ваша работа. Пызнаю, пызнаю, i тулкуваць нечыга: Сямёнькін унук. I галавешкі (махныткі) не астацца. Пра страту ўсяго ў выніку пажару. Тады ў сорык трецьцім у нас адзь дзяреўні i гылавешкі ні асталыся, усё пыч чыстую змялі. Была баня i німа: i гылавешкі ні асталося. Hy што, дзелый ці ня дзелый што, ці вый, ці, хочыш, гыласі, калі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бірізьнячкў, лўччы, пыдвярнўлі, пырянўлі, сўпчык, унўк
5 👁
 ◀  / 297  ▶