Круціцца (вярцецда) ў галаве. Быць зусім блізка ў памяці. У гылаве круціцца, a ня ўспомшо, што ета мне нада. Вот вярцелыся ж нешта у гылаве, Прося гываріла — i забыў. Непаўн. Пакруціцца (павярцецца) ў галаве. Воч жа було пукруцілыся ў гылаве, а як нада — ня ўспомню. Буваідь, паверціцца ў гылаве дый выскычыць. Круціцца (вярцедца) ў мазгах, груб. Быць зусім блізка ў памяці. Што там у цябе ў мызках круцідца, гыварі скарей. У каго што вярцелыся ў мызках, толька ні ў цябе. Непаўн. Пакруціцца (павярцецца) ў мазках. У яго доўга ні пакруціцца ў мызках, зразу забудзіць. Што ні скажы, час паверціцца ў мызках, a піріначуіць, дык саўсім ні спрашывый. Круціцца (вярцецца) ўюном (вужом, вужам, змяёю), іран. Выбірацца з цяжкага становішча з лоўкасцю i спрытам. Мы яго як пріжучылі, доўга круціўся уюном. Сколька ні дыказывылі, як ні лавілі, круціцца вужом — i ні дыкажыш. Каб вы толька глянулі, як ён круціўся зьмяёю. Верціцца уюном, a нізашто ні прізнаецца. Жалка, што вы ня відзілі, як ён вужым вярцеўся. Доўга зьмяёю вярцеліся, пакуля мы ў іх выпытывылі. Пачын. Закруціцца (завярцецца) ўюном (вужом, вужам, змяёю). Як Маша пыдыйшла, зукруціўся ўюном. Ета са мною наўгрудкі, а там а вужым закруцісься. Biджу, што брешыць, а што ты зь ёю зьдзелыіш, зукруцілыся зьмяёю: ні была, ня відзіла. Hi дырма зывярцеўся уюном, чуіць нешта зы сабою. Табе сьмешна, а мы знаім, чаго яны вужом зывярцеліся. Зывярцеўся зьмяёю, стыдна стала, што чорту якому. Непаўн. Пакруціцца (павярцецца) ўюном (вужом, вужам, змяёю). У нас ён пакруціцца уюном, мы зь яго душу вытрісім. Пукруціўся, пукруціўся вужым, а прізнаўся,— айдзе ж ён дзеніцца. Етыга спрасі, дык увідзіш, як пакруціцца зьмяёю. У мяне б яны яшчэ ні так пывярцеліся уюном. Стыдна було, i пырядышна стыдна, пывярцеліся вужом. Чаго мы паверцімся зьмяёю, мы нічога чужога ня трогал!. Працягл.-фінальн. Накруціцца (навярцецца, дакруціцца, давярцецца) ўюном (вужом, вужам, змяёю). Во нукруціліся яны уюном, як сталі мы стыдзіць i лаіць. Нукруціўся вужом тама, вачэй нейдзі було дзець. Толька пыглядзець — нада було памерць со сьміху
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вўжым, забўдзіць, закрўцісься, крўцідца, крўціцца, пакрўціцца, пріжўчылі, піріначўіць
30 👁