Кроў кідаецца (б'ець) у ліцо, цяп., пр. Пра моцнае хваляванне (ад сораму, узбуджанасці). Як дыпякуць ладна, тады і яму кроў кідыіцца ў ліцо. Ты трошку зьдзержывыйся, ато неік нялоўка, як ну людзях так кроў б'ець у ліцо. Грішу дужа аньціресна кроў біла ў ліцо. Зак. Кроў кінулася (ударыла) ў ліцо, пр., буд. Ты ні знаіш, чаго ў яе кроў кінулыся ў ліцо, а я ўсё знаю. А мы ні пынялі, чаго ім кроў ударіла ў ліцо. Ён такей: кроў кініцца ў ліцо, рысьціряіцца і ні знаіць, што скызаць. Гл. Краска кідаецца ў ліцо.
Кроў кідаецца к ліцу, цяп., пр. Пра моцнае хваляванне (ад сораму, узбуджанасці). Я замеціў, калі ў яе кроў кідыіцца к ліцу, як Шуріка ўвідзіць. У таго ўсё кроў кідылыся к ліцу. Зак. Кроў кінулася к ліцу, пр., буд. Кроў кінулыся к ліцу ні біс прічыны. У яго тады кроў кініцца к ліцу, як дыпякуць ладна.
Кроў кіпіць (іграець), цяп., пр. Пра збытак сілы, энергіі. Што ж яму дзелыць, раз кроў кіпіць. Ні г дабру ў цябе сяньня кроў іграіць. Быў хлюст первый сорт, доўга ў яго кроў іграла. Пачын. Кроў закіпела (заіграла, ускіпела, узыйграла), пр., буд. У Прыхарёнка узноў кроў зыкіпела. Ніхай пач шэзьдзісят, кроў зыіграла, як у мыладога. Лі мыладых і ў стыріка кроў уськіпела. Сяньня ж субота, кроў узыйграла, некуды кытанець. Пыглядзіш, як у яго кроў зыіграіць. Узыйграіць кроў — ого якім вогірім ходзіць. Непаўн. Кроў пакіпела (паіграла), пр., буд. А што ж ты думыіш, у Ціхона пыкіпела кроў. Вясною кроў пыіграла, цяперя цішэй стаў. Ніхай, ніхай у іх кроў пыкіпіць. Узмацн. Кроў раскіпелася (разыйгралася), пр., буд. Рыськіпелыся кроў, што яму ўніму німа. Ты ні знаіш, а я знаю, чаго ў іх кроў рызыйгралыся. Пыдажджы-ка, як у яго кроў рызыйграіцца. Законч. Кроў адкіпела (атыйграла, перакіпела), пр., буд. Аткіпела ўжо кроў, сьціх, стыряіцца длі сям'і. Толька-толька кроў атыйграла, быў, як Іван Зыхарёнык, што с сыным пы вічарінкых бегыў. Ачылавечыліся, кроў пірікіпела, дзяцей гадуюць. Прідзіць уремя, атыйграіць кроў і будуць як усе. Працягл.-фінальн. Кроў дакіпела (даіграла), пр., буд. Дыкіпела кроў, усё яго жыўчыкі тачылі,— ажно ўспакоіўся. А дыіграіць кроў, пабесіцца і тым самым местым сядзіць, што ўсе.
Кроў стынець (ледзянеець, застываець) у жылах, цяп., пр. Пра вельмі вялікі страх, жудасць. Як стануць
74 👁