Старонка 43
◀ / 297 ▶
што ўсё зыпаівыў брігадзіра. Зря пыкідала уперід, у яе быў рашчот саўсім ну другоя, што ты думыіш. Законч. Адкідаць напярод (наперад, упярод, уперад). Аткідалі ныпярёд, уняліся, пычалі нічога работыць. Я аткідала наперід, хваціць, ты бяріся, кылі хочыцца. Усё глядзеў, айдзе пыдмасьліць, айдзе пад'ехыць, а толька знаць аткідаў упярёд. Аткідаў уперід, сыбраў сваё кіданьня — мала, траты було большы. Кідаць праўду ў вочы. Выказвацца прама і адкрыта. Кыцярініны нявесткі, бувала, ні сьцісьняліся, кідылі праўду ў вочы любому-кажныму. Зак. Кінуць праўду ў вочы. Ні зулюбіў, як яму кінулі праўду ў вочы: а прічом я тут,— зубурчэў. Законч. Адкідаць праўду ў вочы. Лыўріноўна аткідала праўду ў вочы, маўчыць,— няскора ны яе уход найшоўся. Працягл.-фінальн. Накідаць (дакідаць) праўду ў вочы. На Колю пынадзейся, ныкідаіць праўду ў вочы,— ён слова пікнуць пыбаіцца. Дыкідаў праўду ў вочы, сьціх, зь яго праўдыю і кріўдыю разым. Кідаць у жар. Бянтэжыцца да пачырванення, да крайняй узрушанасці. Як Маша зыйшла, так і пычало яго кідыць у жар. Кідала ў жар, кідала, ды кідаць большы некуды: і красьнеў, і бялеў, і чаго зь ім ня дзелылыся. Зак. Кінуць у жар. А што, кінула ў жар, як рыскызаў брату пры твае выдзілкі. Непаўн. Пакідаць у жар. Ніхай трошку пакідыіць у жар, ніхай пыкрасьнеіць, можа хуць што-небудзь пойміць. Працягл.-фінальн. Накідаць у жар. Ныкідаіць іх у жар, стыдзяцца яны дужа каго-небудзь ці чаго-небудзь. Кідаць цень. Ставіць пад сумненне, наводзіць падазронасць. Нашто табе кідыць цень ны чылавека ні знаючы і ня відзіўшы. Зак. Кінуць цень. Кінулі цень на хлопца, а я цьвёрда знаю, што ён там нісколічка ні вінуват. Кідаць якар, гумар. Спыняцца, асядаць на сталае жыхарства. Кызаў, што зьбіраіцца кідаць якырь у Каскові. Зак. Кінуць якар. Кінь ты ўжо айдзе-небудзь якырь, аціхамірься. Во і Якыў кінуў якырь. Кіем (палкаю) шапкі не дастаць, іран. Не даступіцца (пра ганарыстага). Ну нягож, сколька гоныру, шкурбаціну ўсторнуў, дык кіім шапкі ні дыстаніш. Пал
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 297 ▶