ПРАДМОВЛ Гэтая кніга з'яўляецца працягам слоўніка фразеалагічных адзінак, які выйшаў з друку ў 1972 г. пад назвай «I кодіцца i валіцца. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны». Вынесены ў загаловак фразеалагізм I сячэ i паліць (y вымаўленні i сякець i палщь) мае гумарыстычны характар i дастасоўваецца да асобы, якая ўмее за сябе пастаяць, даць належны адпор на любыя закіды ў яе адрас i, як кажуць, за словам у кішэню не лезе. Гэта характарыстыка гучыць заўсёды з адабрэннем i нават захапленнем: Чула маладую, не глядзіць, што нядауна прыехала, яна табе на месцы i сякець i паліць; Ты naслухаў бы толькі яе нявестку, як яна i сякець i паліць. Ужываецца фразеалагізм толькі ў форме цяперашняга часу ў трэцяй асобе, звычайна адзіночнага ліку. Але зрэдку ўжываецца ў адносінах да некалькіх (але нямногіх) асоб: Абея нікому дужа не спусцяць, зразу i сякуць i палюць. У гэтай працы, як i ў папярэдняй, падаюцца фразеалагізмы, запісаныя галоўным чынам ва ўсходняй частцы Мсціслаўшчыны. Спосаб апрацоўкі фразеалагічных адзінак i форма іх падачы захаваны тыя ж, што i ў папярэднім выпуску. Пры загалоўным дзеяслоўным фразеалагізме падаюцца ўсе зафіксаваныя дэрыватыўныя ўтварэнні. Разам падаюцца блізкія фразеалагізмы — сінонімы i варыянты. Але ў некаторых выпадках варыянты падаюцца асобна. Гэта робіцца тады, калі фразеалагізмы маюць розныя граматычныя адрозненні (на тое места сесць — на тым месце сесць), адрозненні ў шырыні ўжывання (ні слухам ні духам — ні слыхам ні дыхам) або валодаюць рознымі магчымасцямі дэрыватыўнага ўтварэння (камень з душы зваліўся — каменне з душы звалілася). Пры такой падачы блізказначных i* з
Дадатковыя словы
зяўляецца
3 👁