Капейка ў капейку (капеечка ў капеечку). Абсалютна дакладна (пры грашовых разліках). Мой ні рыстраціць айдзе зря, сколька ні палучыць — прінясець капейка ў капейку. Прідзіш з горыда і ты яму дай аччот, сколька пытраціла, і каб сыйшлося капеічка ў капеічку.
Капейкі не варт (вартый, не стоіць), м, ж; адз., мн. Пра зусім дрэннае, што не мае ніякай каштоўнасці. Што ты чылавека хочыш з гультуя, ён капейкі ні варт. Твой зяць капейкі ні вартый. Што ты купляў і айдзе твае вочы — прінёс шубку, што капейкі ні варта. Мала што Андрей тріпанець, яго словы капейкі ня стоюць.
Каплі ў рот не браць. Не піць спіртнога. Ён ужо нескылька гадоў каплі ў рот ні бярець. Раншы каплі ў рот ні браў, а цяперь наўчыўся, жлукціць ладна. Зак. Каплі ў рот не ўзяць. Сколька ні прідлыгалі, каплі ў рот ні ўзяў. Раншы троху піў, а цяперя дывай — каплі ў рот ня возьміць.
Капля ў моры. Надзвычай мала. Што ношка таго сена — капля ў морі, тут нада самыя малыя пудоў дваццыць.
Капціць свет (неба, светам). Жыць бескарысна. Што толку, што ты жывеш, капціш сьвет і большы нічога. Ай, капчу неба, якей зь мяне жыціль. Ну што ж, і Мыкар жыў, капціў сьветым. Непаўн. Пакапціць свет (неба, светам). Жыцілі зь іх былі,— так, пыкапцілі сьвет і ўсё. Зь яго і ў молыдысьці такей толк быў, і цяперя ня луччый, пыкапціў неба — і жызьня ўся. Ніхай шчот што пражыў, пыкапціў сьветым. Законч. Адкапціць свет (неба, светам). Як ня жыў, ну ніхай, аткапціў сьвет. Ніхай сьвят ляжыць, аткапціў неба. Нада ж як-то аткапціць сьветым. Узмацн. Накапціць свет (неба, светам). Ныжыліся, ныкапцілі сьвет, пыра ў дарогу зьбірацца. Жыў ня жыў, а неба ныкапціў. Што, ныкапцілі сьветым, во і жысьць уся.
Караціць (укарачываць) жызінь (жызню, жысць). Даводзіць да страты здароўя, да заўчаснай смерці. Міхалка сваімі скындалымі ны кажным шагу ёй кароціць жызінь. Кароцюць жызьню гарелкыю. Хваціць ужо яму кыраціць нам жысьць. Чаго табе йціць у такую сям'ю, нашто табе жызінь укырачывыць. Не, большы ты ня будзіш мне жызьню укырачывыць. Сам сабе етымі дурамі
80 👁