Ціпкацца (ціпкыцца), -юся, -ісься; незак. Ісці с цяжкасцю, з натугай.
Цюромнік (цюрёмнік) і цюрэмнік (цюремнік) м., груб. Арыштант. Бойся етыга цюрёмніка, нікыянный чылавек. Цюремніка тута яшчэ ні хвытала.
Цяжба ж. Цяжар; цяжкасць. Нікыгда столька цяжбы ні піріжывала.
Чаплавухій (чыплавухій) прым. Лапавухі. Быран ты чыплавухій і большы ніхто.
Шалахацца (шылахыцца), -юся, -ісься; незак. Варушыцца. До табе шылахыцца, куры быяцца.
Шкарпэт м. 1. Скурат. 2. перан. Задзіра. Тут шкарпэт етый пыпыхаў усё, пызасеіў.
Шкурбаціна ж. Скурат, скураное адзенне. Каб ікая шкурбаціна, можна б зылапіць сапог.
Шчоглый прым. Тонкі, сухарлявы. Якей ён стаў шчоглый зы пасьледнія ўремя.
Шчырыць (шчыріць), -ю, -іш; незак. Шчыраваць. Шчыріла-шчыріла і ўсё пашло прахым.
Шырыцца (шыріцца), -юся, -ісься; незак. Неашчадна выдаткоўваць. Шыріцца дужа ні нада, корму ува брез.
Юрнуць, -ў, -еш; зак. Сцебануць. Юрнў, дык ён паедзіць, будзіць як ціхыя лета ў мяне.
Ярушка ж. Яравая пшаніца. У нас азімыя пышаніца луччы родзіць, чымся ярушка.
79 👁