І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
З'ясняць (зьісьняць), -я-ю, -я-іш; незак. Гл. заясняць. Ну вот ён i зьісьняіць, што болыиы так жыць ня хочыць. Ірвануш м. Лахман. Прібярі хуць с-пад ног ірвануш. Калантырыць (кылантыріць), -ю, -іш; незак. 1. іран. Насіцца з двара ў двор. Як возьміцца пы дзяреўні кылантыріць, ні аднае хаты ні мінець. 2. асудж. Хапаць, грэбці. Кальжэць, -з-ю, -э-іш; неадабр. Мерзнуць. Чаго я тут буду кальжэць, найду. Канюшэнка (кунюшэнка) м., зніж. Конь. Запрёг ба любога кунюшэнку, ці тут табе рісак нада. Карэлый (карелый) прым. 1. Карэлы. 2. перан. Адсталы, старасвецкі. Такей быу карелый, ды яго нічога ні дыхадзіла. Кашучок (кушучок) м. Катушок у хляве. У кушучку рябінькія німа, дос несца. Клёваць (клёвыць), -ы-ю незак. Жыць, дыхаць. Якей зь яго жыціль, чуць клёвыіць. Клызніць (клызьніць), -ю, -іш; незак. 1. Жыць, да* жываць. Будзіць клызьніць на месьці, куды яму ехыць. 2. неадабр. Гаварыць пустое. Колкій прым. 1. Колкі. 2. Такі, які перашкаджае. Чаго вам стаў дужа колкій Мыкар. Я вам усігда быў колык. Круцялёк м. Скрутачак. Кінуў круцялькі пыт плятнёўку. Крэхнуць, -у, -іш; зак. 1. Ударыць. 2. Зламаць. 3. перан. Нечакана разбалецца. Гылыва крэхнула лі абедыў, чуць дыхадзіла да вечыра. Кулёк м. Невялікі акуратна пашыты мяшок прыкладна на 50 кг зерня. Прым. кулькавэй i кулькавый. Кулькавэй мяшочык. Лапаціць (лупаціць), -ч-у, -ц-іш; незак. 1. Вастрыць касу мянташкай. Лупаць, ды жала ні сагні. 2. Перамешваць зерне лапатай. Учора жыта лупацілі. Лацьві прысл. Добра. Лацьві вам, у вас бяды німа. 19. Г. Ф. Ю рчанка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зясняць
2 👁
 ◀  / 297  ▶