Пускаць на свет. Даваць жыццё, нараджаць. Пускаць на сьвет лёхка, ды на ногі ставіць цяжола. Зак. Пусціць на свет. Іна пусьціла на сьвет, а гудуваць — гадуй ты. Узмацн. Папускаць на свет. Пупускалі на сьвет етых дзяцей, а пріглідаць — каб хто за іх пріглідаў. Множн. Напускаць на свет. Нупускалі на сьвет, дык гадуйця цяперіцька, ны памошнікыў дужа ні надзейціся.
Пускаць пад ногі. Марнатравіць, утоптваць у гразь, гной. Ні пускайця пад ногі еткій корм, пыд вясну саломіні будзіця рады. Зак. Пусціць пад ногі. Нічога я ні пушчу пад ногі, а ды кылыска ўсё прібяру і пріпучу. Працягл.-фінальн. Напускаць пад ногі. Ну, нупускаў пад ногі, нада за горыд ехыць купляць? Гл. Пускаць хіню.
Пускаць пыл (туман) у вочы, іран. Ствараць у іншых пераўвялічанае ўяўленне аб сабе. Пускаць пыл у вочы умеіць, такога ныгаворіць — заслухыйся. Лацьві яму пускаць туман у вочы. Зак. Пусціць пыл (туман) у вочы. Сьпіцыяльна пусьцюць пыл у вочы: а можа паверюць. Хто яго ні знаіць, дык і пусьціць туман у вочы. Узмацн. Напускаць (напусціць) пылу (туману) у вочы. Нупускаіць пылу ў вочы, толька слухыйця. Ён вам нупускаў туману ў вочы і сам цяперя пысьміхаіцца. Хто вам еткія лухты ныгырадзіў, хто вам нупусьціў пылу ў вочы. Нічога етыга ні було, ета вам нупусьцілі туману ў вочы.
Пускаць слёзы, радзей адз., іран. Плакаць знарок, каб выклікаць спагаду. Нечыга пускаць сьлёзы, сыма дужа ладныя цаца. Пріўчылыся — чуць што ні так, і пускаіць сьлязу, асобінна як дуступленія нада куды. Зак. Пусціць слёзы. Мы толька к яму, і пусьціў сьлёзы. І сьлязу пусьціць умеіць, і як хочыш прітворіцца. Працягл.-фінальн. Напускаць слёзы. Нупускаіш сьлёзы, што ныпраўду зырявеш, я прувучу яго ня слухыць.
Пускаць у дзела (ход). Прымяняць, дастасоўваць. А чаго ты ні пускаіш у дзела етый паплёт, ён жа пыгніець, як будзіць так выляцца. Пускай у ход, ці ты яшчэ сабе ні заробіш грошы. Зак. Пусціць у дзела (ход). Раншы ў мяне выляліся брусочкі, ды я іх пусьціў у дзела. Што тут пусьціш у ход, нечыга дужа пускаць. Зьмі
76 👁