І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
дыжыдала, адна пыпріціснула хвасты. Мала, відна, вам пыпрішчамілі хвасты. Працягл.-фінальн. Напрыжымаць (напрыціскаць, напрышчамляць) хвост. Ага, ныпріжымаў хвост, іна саўсім выйшла сь сябе, режыцца вун c кажнінькім як ны ныжах. Ці мы ні знаім, як яны ныпріціскаюць хвост, слова быяцца прыгываріць. Ныпрішчымляў ты ўжо хвост, нупужаў, як заіц кабылу. Прыкарачываць язык, рэдкаўж. Крыху адвучваць балбатаць, плявузгаць. Старая, як былі жьівы, троху прікырачывылі ім язык, a тутыцька саўсім руспусьціліся. Зак. Прыкараціць язык. Няўжэлі ты кя ўмеіш прікыраціць ёй язык? Прыкідаць (прыкідываць) слова. Клікаць дзеля ветлівасці на ўрачыстасць. Што вы ні гываріця ны Мархву, a іна ўсігда прікідала слова суседзім. Слова сяды-тады прікідывылі, толька було нешта ў іх такоя, нісуседзкыя. Зак, Прыкінуць слова. Пынас усігда, бувала, прікініць нам слова, як што якоя ў яго. Нада було i Праскоўіным слова прікінуць. Прыкладаць (прыкладываць) лапы, асудж. Мецъ дачыненне да несумленных учынкаў. Мы самі чуствывылі, што тута твой сусед пріклыдаіць лапы. Прікладывыў лапы, нягож само дзелылыся. Зак. Прыкласць (прылажыць) лапы. К чаму хочыця лапы прікласьць сумеідь, старёнуш выляўся, дык нешта ня відна. Ён жа ня толька ў етым дзелі атлічыўся, ён i к Сямёніхіный траве прілажыў лапы. Прыкладаць (прыкладываць) рукі. 1. Добра працаваць, старацца. Ня столька ён рукі пріклыдаў, сколька хвальбы вашыя. Каб вы так прікладывылі рукі, як Аўсей, саўсім другоя б дзела було. 2. Мецъ дачыненне. Тама й твой зяцёк пріклыдаў рукі, людзі знаюць. Як сьпеліся сь Пітрачонкым, дык разым прікладывылі рукі. Зак. Прыкласць (прылажыць) рукі. 1. Як пріклалі рукі, то й работа саўсім іначы пышла. Вот відзіш, як прілажыў рукі, дык i ны пляцень пыглядзець толька. 2. Я i сам чуствыю, што тут Мыкарёнык пріклаў рукі. Можа ты й ні паверіш, а толька ён прілажыў тут рукі, i крепка прілажыў. Узмацн. Папрыкладаць (папрыкласць) рукі. 1. Каб рукі пыпріклыдалі, хужы б ні було. Ета посьлі рукі пыпріклалі, а зразу i глядзець у тэй бок ні хацелі. 2. Ай, бабычкі, што вы гаворіця, каб яны ды рукі ні
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

чўствывылі, чўствыю
0 👁
 ◀  / 297  ▶