Іціць ка дну, звыч. гумар. Цярпець няўдачу. Усё, яму большы ненышта надзеіцца, ідзець ка дну: Машка замужым. Зак. Пайціць ка дну. Цяперя ты пашоў ка дну, большы табе ня выскрісца. Іціць на звод. Мізарнець, звадзіцца. Ці ўжо далыны жыць ні сыбіраісься, што ў цябе ідзець усё неік на звод. Зак. Пайціць на звод. Ён i сам гываріў, што як пірястроіліся сюда, так i пашло ў іх на звод адно за дным. Іціць на лад. Наладжвацца, спраўнець, упарадкоўвацца. У нас дзялы йдуць ны лад, нам нечыга біспакоіцца. Трошку йдзець ны лад, ну ды харошыга ішчэ далёка. Зак. Пайціць на лад. Пыставілі новыга брігадзіра, i ўсе ны лад пашло, як i людзі ня тэя сталі. Іціць на павадку (павадке). Слухацца іншых, paбіць, як іншыя. Ідзець ны пывадку у каго хочыш, хто куды пальцым кіўнець, тэй яму i пріяціль. У каго ты йдзеш ны пывадке, цябе ж скора людзі зысьмяюць. Зак. Пайціць на иавадку (павадке). Узноў пашоў ны пывадку. У любога пойдзіць ны пывадке, толька чарку пыкажы. Іціць на паклон (пакланепіе). Прыніжацца. Незычым мне іціць ны паклон к Сідыру, я яму нічога ня должын. Мы ны пыкланенія іціць ні к кому ні зьбіраімся. Зак. Пайціць на паклон (пакланеніе). Тут ні хацеўшы пойдзіш ны паклон, раз у ету кашу ўлез. Пашоў ны пыкланенія к цесьцю, ня выкруціўся. Іціць наперак (напярок, уперак, упярок). Рабіць наперакор. Што ні скажы, дык нарошкя ідзець наперік. Прівык іціць ныпярёк, нійдзе атпору ні пулучаў. A чаго табе було іціць уперік. Каб ты ня йшоў упярёк, i ён ба глядзеў ны цябе другімі вычамі. Зак. Пайціць наперак (напярок, уперак, упярок). Пашлі i пашлі наперік адзін другому, заеліся i заеліся. Ныпярёк ён ня гюйдзіць, худзь ба із-зы швагрёў. Я думыю, што яны уперік ня пойдуць, сыглысяцца. Упярёк пашоў саўсім ныпрасна. Іціць насмарку (у глум). Марна прападаць, рсзбурацца, гінуць. Чаго ты дзівісься, яно ўжо ў прошлым гаду ішло там нысмарку. Нілізя ж, каб такоя дабро ішло у глум. Зак. Пайціць насмарку (у глум). Сколька чаго пашло ў іх нысмарку, ета ж ні иышчытаць. Чаго
Дадатковыя словы
пывадкў
5 👁