ўжо дужа ўзяліся пад ручку хадзіць, што-то такоя сюрьёзныя наклёўвыіцца.
Пад [самый] нос. 1. Ціха і незразумела. Буркніць пад нос і пашоў, хочыш слухый, хочыш не. Пыц самый нос бармочыць, ні рызьбяреш. 2. Зусім блізка. Ну вун жа табе пад нос пылажылі шчыпці. Пыц самый нос пацсуніш, тады ўвідзіць.
Пад сапагом (башмаком). У поўным падпарадкаванні, залежнасці (трымаць, знаходзіцца). Ён у іх даўно пыц сыпагом. Дзіржаць пыц сыпагом і піснуць ні даюць. Ты, знаць, ужо сам прівык сядзець пыд бышмаком у яго. Гл. Пад каблуком.
Пад сапог (башмак). У поўнае падпарадкаванне, залежнасць (трапляць, браць). Пыц сапог цябе як пріціснуць гамузым, пызнаіш зяці. Узялі пыд бышмак, ня скора вырьвіцца. Пупаўся пыд бышмак, ніхай паверціцца. Гл. Пад каблук.
Пад совусам, запаз. У пэўным выглядзе. Ён знаіць, пыд якім совусым што пыдаць. Пыднясьлі яму пат тым совусым, што зь ім жыць ні сыбіраісься.
Падстаўляць галаву. Рызыкаваць у складаных умовах. Есьлі хочыш дурату тваріць, тварі, а я пыцстыўляць зы цябе гылаву ні стану. Зак. Падставіць галаву. З дурі пыцставіў гылаву, а ш чаго ж, думыіш, яшчэ. Узмацн.-множн. Пападстаўляць (пападставіць) голавы (галовы). Калі-небудзь пыпыцстыўляіця голывы, што ні рады будзіця. Галовы пыпыцстыўляць нядоўга. Вы пыпыцставілі голывы, а яны із вас сьмяюцца. Працягл.-фінальн. Нападстаўляць галаву. Ныпыцстыўляіш гылаву, што ныпраўду калі біз мызкаўні вернісься. Ныпыцстыўляў гылаву зу дуракоў,— сам пыплаціўся.
Пад стаць, запаз., звыч, неадабр. Аднолькавы, падобны. Сам паліц ап паліц ударіць ня хочыць, і жонка яму пыц стаць пыдыбралыся. Пыц стаць адзін другому сыбраліся.
Пад страхам. У прадчуванні жахлівых падзей. Большы двух гадоў кажный дзень жылі пыц страхым. Ну немцы, дык яны немцы, урагі, а ац сваіх ідылыў ці мала пыц страхым нытрясьліся.
77 👁