І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
Паднімаць (падымаць, узкімаць) руку. Дазваляць сабе біць каго-н. Ён ужо і ны цябе пыднімаіць руку? Як табе ня стыдна, ны каго ты пыдымаіш руку. Папробывыў быў узьнімаць руку, болыны ні захочыць. Зак. Падняць (узняць) руку. У яго ні спрашывыць i руку пыдняць. Hy, кажыцца, каб ны мяне ўзьняў руку, лупіла б чым дзержа. Паднімаць (падымаць, узітімаць, ставіць, станавіць) на ногі. 1. Вылечваць. Дужа сьпецный доктыр, хто ні пупадзецца, пыднімаіць на ногі. Буганькоў мёртвых пыдымаў на ногі. Трудна ўзьнімаць на ногі, раз німа здароўя. Цяперя саўсім хворых ставюць на ногі. Ізыком становіць на ногі. 2. Будзіць. Пыднімай-ка ты іх на ногі, скора ехыць. Пыдымайця малых на ногі, ато пакуля зь імі надзенісься. Чаго яны гылыгыляць, у поўныч дзяреўню ўзьнімаюць на ногі. Крік, галдзёж, усіх ставюць на ногі. Нада було ўсю дзяреўню стынавіць на ногі. 3. Гадаваць, рабіць эканамічна незалежным. Дзяцей нялёхка пыднімаць на ногі. Дзядзькі троху пымагалі пыдымаць на ногі. Трудна — ня трудна, а нада ўзьнімаць на ногі. Успомні, як мы сваіх ставілі на ногі. А як було стынавіць на ногі зразу посьлі вайны, калі нічога зу душою ні було. 4. Натхняць, накіроўваць на энергічныя дзеянні ў выніку трывогі Нашто вам було пыднімаць іх на ногі. Пыдымайця ўсіх на ногі, тут нешта ні так. Ета суседзіў ня хочыцца узьнімаць на ногі, ато б я вас праўчыў ба. Стаў Кіреівых на ногі, ніхай відзюць, што ён творіць. Зак. Падняць (узняць, паставіць) на ногі. 1. У Воршы яго пыднялі на ногі. Харошый дужа доктыр пупаўся яму, за дзьве нядзелі на ногі ўзьняў. Хто ж цябе пыставіць на ногі, есьлі ты сам нічога ні глядзіш. 2. Рызыспаўся, што чуць пыднялі на ногі. Нашто вы ўзьнялі на ногі ў еткыю рань, ніхай ба спаў яшчэ. Як скызаў ты, так, думыіш, i пыставіў на ногі, ты йшчэ рузбудзіць пыспрабуй. 3. Якей ні бацька, а пыдняў дзяцей на ногі. Во дзяцей узьніму на ногі, а тады мне нічога ні нада. Каб екарей пыставіць сыноў на ногі. 4. Бувала, на што хочыш i каго хочыш падніміць на ногі. Узьняць на ногі такую сілу, дык тут горы пірявернуць. А мы пыставілі на ногі увесь канец дзяреўні, во шуму було. Паднімаць (падымаць) хвост, жарт. Рабіцца болыи дзейсным, актыўным. Саўсім хадзі'ў апусьціўшы вушы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дўмыіш, пыспрабўй, рукў, трўдна, узьнімў, хадзіў
1 👁
 ◀  / 297  ▶